• Рубрики
  • Регионы
  • Издания
  • Проекты
  • Рекламодателям
  • Издания
  • Издательский дом
  • Рекламодателям
  • Проекты

Похрустим по-осеннему: рецепт простого печенья с неожиданным ингредиентом

19.09.2026 23:35:00
Анна КУРАК

Наступае час, калі прыемна шамаціць лісце пад нагамі, а да кубачка гарачага чаю хочацца прыгатаваць хрумсткае пячэнне.

Днямі наводзілі парадак на кухні і знайшлі старэнькі дыскавы нож для цеста. Яго некалькі дзесяцігоддзяў таму набыла бабуля. Бліскучая маленькая рэч памятае безліч вечароў, калі мы гатавалі пячэнне. Дарослыя замешвалі цеста, раскачвалі на стале, а мы, малыя, вось гэтым ножыкам туды-сюды праводзілі па ім, разразаючы на палоскі.

Прызнаюся: мяне здзіўляе ўменне старэйшага пакалення рацыянальна падыходзіць да ўсяго. Нож для цеста, куплены за капейкі, і цяпер служыць нашай сям’і. Малых ніколі не адкідваюць ад агульнай справы, а, наадварот, даюць ім магчымасць праявіць сябе і цярпліва назіраюць, як тыя вучацца новаму. Ніхто нікуды не спяшаецца і не імкнецца запоўніць свабодную прастору новымі рэчамі, якія, можа, і прыгажэйшыя, і больш функцыянальныя, але парываюць адвечныя сувязі між імі і намі…
Вам спатрэбіцца:

♦ маргарын — 200 г;

♦ мука — 400–450 г;

♦ піва — 100 мл;

♦ соль, цукар на смак.

Побач з ножыкам знайшлі і забыты рэцэпт пячэння на піве. Вырашылі паўтарыць. Растопліваем маргарын і крыху астуджаем. Дадаём піва, перамешваем і прасейваем у вадкую масу муку. Солім. Замешваем эластычнае цеста (яно не павінна ліпнуць да рук). Раскачваем пласт таўшчынёй у паўсантыметра. Разразаем на палоскі (ромбікі, квадраты — як больш падабаецца). Перад тым як пакласці на бляху, кожнае пячэнне добра пасыпаем цукрам. Выпякаем у духоўцы 15—20 хвілін пры 180 °C.




Полная версия
© Беларусь Сегодня, 1998 — 2026. Все права принадлежат издательскому дому «Беларусь сегодня»