Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў Мінска-Магілёўскую архіепархію Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі
26.09.2007 01:00:00
У сувязі з назначэннем архі-епіскапам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў зварот да духавенства, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі. Тадэвуш Кандрусевіч адзначае ў звароце, што ён з пачуццём вялікай адказнасці прыняў назначэнне, якое вярнула яго ў Беларусь. “Я вяртаюся, каб далей прадоўжыць пачатае 18 гадоў таму служэнне першага епіскапа ў Беларусі ў сучаснай яе гісторыі і — з вялікай удзячнасцю — тую вялікую і неацэнную работу, якую правёў у Мінска-Магілёўскай архіепархіі і ў касцёле на Беларусі сведка веры кардынал Казімір Свёнтак, і ў апошні год — апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архіепархіі епіскап Антоній Дзям’янка”, — адзначаецца ў пасланні.
Архіепіскап Мітрапаліт Мін-ска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч асаблівыя словы павагі і ўдзячнасці адрасаваў Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму Філарэту, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. “Перад небяспечнымі выклікамі сучаснага секулярызму і маральнага рэлятывізму каталіцкі касцёл і праваслаўная царква займаюць аднолькавыя пазіцыі і гатовы супрацоўнічаць у справе абароны і ўкаранення хры-сціянскіх каштоўнасцей. Спа-дзяюся, што наша супрацоўніцтва будзе развівацца і ў далейшым прынясе вялікую карысць для нашай Айчыны”, — гаворыцца ў звароце.