Уладзiмiр Мароз. Графiчная кнiга паэта. Мiнск, 2018
Вядомы паэт, сцэнарыст, эсэiст, кiнарэжысёр Уладзiмiр Мароз выдатна ведае пра сiнтэз розных жанраў мастацтва. Але на гэты раз сiнтэзуе не лiтаратуру i кiно, а паэзiю i графiку, раскрываючы новую грань сваёй творчай натуры. Каб зразумець вытокi гэтай кнiгi, трэба ведаць, што паэт па першай адукацыi — архiтэктар. Як прызнаецца ён у прадмове, заўсёды меў звычку нешта крэслiць, маляваць на маргiналiях канспектаў ды рукапiсаў. I на архiтэктурным факультэце, i ў Лiтаратурным iнстытуце iмя Горкага ў Маскве. «Пасля канспекты пiсаць ужо не трэба было, але звычка абстрактна маляваць засталася. Сядзiш, думаеш аб нечым, цi размову вядзеш неабавязковую, цi слухаеш непатрэбнае табе (напалову адсутны ў рэальнай прасторы), а рука самахоць неўсвядомлена крэслiць на аркушыку паперы лiнii, плямкi, штрыхi, зводзiць iх у кампазiцыю».
Паколькi аўтар iмкнецца да дасканаласцi, свае неўсвядомленыя накiды ён давяршаў, прыдумляў фiласофскiя назвы... А ў гэтай кнiзе яшчэ i падмацаваў вершамi. Не сказаць, каб такая з’ява была для нас упершыню — згадаць хаця б рысасловы Людкi Сiльновай напрыканцы 1980–х, а вiзуальныя вершы Сiмяона Полацкага ўвогуле сягаюць ў XVII стагоддзе... Але пазнаёмiцца з падсвядомасцю Уладзiмiра Мароза таксама цiкава. Вось, напрыклад, тры выгнутыя, напружаныя лiнii на фоне вострага шпiля... I назва — «Зачапiцца». Углядаешся — i праўда, адчуваеш экзiстэнцыяльны супрацiў. «Лёгкасць», «Суплёт», «Нажыўка», «Тры кроплi»... Iнтэлектуальная гульня, часам — абсурд, часам — тонкая алюзiя... Сёння, дарэчы, гэта трэнд — такiя вось малюнкi з канспектаў.
Джулиан Барнс. Как все было.
Москва, Иностранка, 2018
Издания для обзора предоставлены книжным магазином «Академическая книга», Минск, пр-т Независимости, 72.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.

