Как празновали наши предки праздник урожая "Богач"
27.09.2019 16:10:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Свята, прымеркаванае да заканчэння збору ўраджаю і першага запальвання хатняга агню, адзначылі ў мінулыя выхадныя аматары беларускага фальклору.
Да гэтага часу падыходзілі да канца палявыя работы. У народзе казалі: «Багач заткнуў у страху рагач». Сама назва свята адсылае нас да багацця, дастатку і дабрабыту. У гэты дзень было прынята пячы вялікі каравай з зерня новага ўраджаю, а таксама запаўняць усёй вёскай лубок свежанамалочаным жытам. У яго ўстаўлялі свячу і ўрачыста абыходзілі з гэтым «багачом» усю вёску, пасля чаго пакідалі яго на год у аднаго з гаспадароў. Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.
Былі звязаны з гэтым днём і іншыя традыцыі. Вядомыя фалькларысты Янка Крук і Аксана Катовіч пішуць, што на Багач было прынята хадзіць у госці адзін да аднаго. Абавязкова наведвалі маладых. Госці павінны былі іх хваліць і адначасова вучыць. З гэтага дня пачыналі ўцяпляць на зіму вуллі. Было прынята таксама выконваць абрад, накіраваны на захаванне свайго дабра ад разбазарвання і крадзяжу.
Што цікава, Багач не толькі падсумоўваў зробленае, але і настройваў на далейшыя работы: «Багач — бярыся за рагач, ідзі пад авёс араць», «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку».
mila@sb.by
Багач — свята традыцыйнае. Аднак вядомае не па ўсёй Беларусі. Згадкі пра яго сустракаюцца на тэрыторыі Магілёўскай, Гродзенскай, Мінскай абласцей. Як правіла, адзначалі Багач у дзень восеньскага раўнадзенства 21 верасня. На гэты дзень таксама прыпадае хрысціянскае свята нараджэння Божай Маці, таму ў Багача ёсць і іншыя назвы — Гаспожка Багатая, Другая Багародзіца, Раство, Меншая Прачыстая і гэтак далей.

Фота etna.by