Николай Мороз — первый комбайнер-тысячник Любанского района
03.08.2021 08:07:42
Лёгкі дожджык у мінулую нядзелю прымусіў камбайнераў КСУП «Таліца-Агра» Любанскага раёна некалькі гадзін пачакаць, пакуль сонца і цёплы ветрык прасушаць палеткі. Не губляючы дарма часу, механізатары ў полі правялі тэхагляд машын і ў адзінаццаць гадзін дружна выйшлі на загон. З 1750 гектараў збожжавага кліна ўбрана большая палова.
Мікалай Мароз.
Экіпаж Мікалая Мароза і памочніка Мікалая Верамейчыка на камбайне айчыннай вытворчасці першым у раёне перасягнуў тысячатонны рубеж. І летась лідзіравалі на жніве не толькі на Любаншчыне, але і ў сталічнай вобласці.
— Не думаў, што такім спякотным будзе маё сёмае жніво, — усміхаецца Мікалай Уладзіміравіч. — Амаль да сарака падымалася тэмпература ў асобныя дні, але выручае герметычная кабіна. Летась з гомельскага завода атрымалі камбайн, які за мінулагодняе жніво ні разу ў полі не спыніўся. Намалацілі звыш 2200 тон зерня. Прыемнай нечаканасцю стала паведамленне, што наш экіпаж прызнаны адным з лепшых у раёне. Сёлетнюю кампанію пачалі з абмалоту свірэпіцы, потым перайшлі на рапсавае поле. Убіралі ячмень і азімую пшаніцу. На гэтым полі трыцікале штодзённа намалочваем звыш 100 тон зерня. Спадзяёмся, што мінулагодні рубеж пераадолеем.
Нагрузка на кожны з шасці камбайнаў у гаспадарцы не перавышае 200 гектараў. Праўда, бывае, што тэмпы ўборкі стрымліваюць розныя недарэчнасці. Напрыклад, праз тыдзень з пачатку жніва сапсаваўся імпартны камбайн і толькі праз два тыдні паступіць з Германіі заказаны вузел. Добрая нагода гаспадарнікам паразважаць, якімі машынамі, айчыннымі ці замежнымі, камплектаваць парк, праўда?
Дырэктара прадпрыемства Максіма Матяса непакоіць ужо відавочны недабор зерня. На нізінах, дзе захавалася вільгаць, амаль па 40 цэнтнераў на круг дала азімая пшаніца. На пясках колас не наліўся, тое ж і з трыцікале. Таму і сярэдняя ўраджайнасць зараз не болей 25 цэнтнераў з гектара. Летась валавы збор зерня дасягнуў амаль 6 тысяч тон, сёлета будзе нашмат менш. Таму і механізатары асабліва імкнуцца весці ўборку без страт — гэта іх грошы і дабрабыт. Кузавы тэхнікі, што задзейнічана на перавозцы зерня, таксама герметычныя.
— Тэмп узялі добры, — адзначае першы намеснік старшыні Любанскага райвыканкама Аляксандр Цярэшкін. — У мінулыя выхадныя перасягнулі экватар жніва. А хлебаробы з ААТ «Палессе-Агра», «Юркавічы», «Гарадзячыцы-Агра», «Асавец-Агра» праз дзень-другі завяршаюць уборку збажыны. Расце атрад камбайнераў-тысячнікаў. На рахунку шасці экіпажаў звыш тысячы тон абмалочанага зерня. Гаспадаркі раёна справіліся з выкананнем дзяржзаказу па рэалізацыі ячменю і насення азімага рапсу. Штодзённа адпраўляюцца грузавікі з пшаніцай на Мінскі камбінат хлебапрадуктаў. Большая палова з запланаваных 1270 тон зерня гэтай культуры пастаўлена дзяржаве.
Адначасова з уборкай збожжавых не спыняецца нарыхтоўка кармоў. Трэці ўкос люцэрны завяршылі механізатары ААТ «Рачэнь», «Забалоцкі», КСУП «Таліца-Агра». На чарзе — уборка кукурузы на сілас. На кожную ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне назапашана амаль 13 цэнтнераў кормаадзінак. З мэтай стварэння багатай кармавой базы прынята рашэнне пашырыць у гаспадарках плошчы пад шматгадовымі травамі.
Услед за камбайнамі прасуюць і звозяць да ферм салому. Гатова да выхаду ў поле глебаапрацоўчая тэхніка. Пасля завяршэння жніва пачнецца сяўба пажніўных культур.
subbat50@mail.ru