Спяшаецца Дунаева ў берагах Друці

З ДАЛЁКАГА Казахстана на радзіму продкаў, дзе гаючыя крыніцы поўняць рэчку Друць, пятнаццаць гадоў таму пераехала з мужам Сяргеем і бацькамі Алена ДУНАЕВА. Купілі дом у старажытным Друцку. Завялі сваю гаспадарку.


Алена пайшла працаваць у аддзяленне сувязі. Акрамя Друцка, дастаўляла пошту жыхарам вёсак Сялец, Сурноўка, Таласкаўшчына, Равучча, Каменнае Крывое. Амаль за дзесяць кіламетраў даводзілася дабірацца ў аддаленыя вёсачкі Панькавічы і Ільінку. Выручаў веласіпед. Нават у зімовыя завеі падпісчыкі своечасова атрымлівалі перыядычныя выданні, не было затрымак і з выдачай пенсій, паштовых пераводаў, дастаўкай пасылак. І ўсе пятнаццаць гадоў Алена Віктараўна атрымлівала толькі падзякі.

Летась яна змяніла начальніка паштовага аддзялення Надзею Парадню, якая пайшла на заслужаны адпачынак. Скарацілі пасаду паштальёна, і цяпер Алена Дунаева адна абслугоўвае насельніцтва аграгарадка Друцк і навакольных вёсак. Паштовае аддзяленне ў ліку лепшых у Талачынскім раёне.

subbat50@mail.ru

Фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter