Спачатку аўтапрабег, потым – міні-парад
03.05.2014 20:41:24
«ДАРОГАМІ Перамогі» — так назвалі жыхары горада Дзісны свой аўтапрабег, які правялі 1 Мая.
Удзельнікі аўтапрабегу ў Верхнядзвінску
У аўтакалоне з баявой разведвальнай машынай дэсанта, трыма матацыкламі і двума «ўазікамі» яны праехалі па Міёрскаму, Верхнядзвінскаму і Расонскаму раёнах, усклалі кветкі і вянкі да помнікаў загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў, выступілі на мітынгах.
Ініцыятарам прабегу выступіў дырэктар дзісненскага аўтасэрвісу ААТ «Дзвіна» Эдуард Цярэшка, які рэстаўрыраваў БРДМ. Дапамог здзейсніць задумку і ўзначаліў прабег гарадскі галава Аляксандр Качан.
Цяпер удзельнікі першамайскага аўтапрабегу рыхтуюцца да міні-парада на Дзень Перамогі.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота Валерыя САЛАЎЁВА