К каким изобретениям имеют отношение белорусы?
12.06.2020 14:14:00
Людмила МИНКЕВИЧ
Электрычнасць, вадаправод, радыё, аўтамабілі, камп’ютар, інтэрнэт, сацыяльныя сеткі… Тое, што калісьці ўяўлялася цудам, сёння з’яўляецца неад’емнай часткай паўсядзённага жыцця. І што важна, у з’яўленні і развіцці гэтых даброт удзельнічалі і нашы суайчыннікі. Пра гэта расказвае новая кніга Алены Масла «Адкрыцці стагоддзяў», якая выйшла нядаўна ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі».
У кнізе, піша bel-en.by, апавядаецца, што зрабілі для развіцця ракетабудавання і асваення космасу выхадцы з беларускіх земляў Казімір Семяновіч і Барыс Кіт, а таксама якім бачыўся мастаку Язэпу Драздовічу космас, калі да яго асваення наперадзе былі дзесяцігоддзі. Чытач даведваецца аб тым, што «бацька» інтэрнэту Пол Бэран нарадзіўся ў Гродне, што наш зямляк Якуб Наркевіч-Ёдка, згодна з захаванымі дакументамі, раней за ўсіх вынайшаў радыё, але не зафіксаваў сваё адкрыццё, і гэтак далей.
Выданне выпушчана ў серыі «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя». І паколькі кніга прызначана для чытання дзецьмі і правядзення заняткаў на ўроках, яна змяшчае шмат фотаілюстрацый і графічных малюнкаў, а тэксты напісаны цікавай жывой мовай. Нягледзячы на наяўнасць нейкіх тэхнічных тэрмінаў, кніга чытаецца вельмі лёгка. Перш за ўсё таму, што гісторыі расказваюцца яркімі героямі — Вучонымі Рыбамі, Мячом-прафесарам, Ягусяй Прыўкраснай, казачнікам Баем. Бонус да кнігі — жартоўная віктарына, з якой чытачы даведаюцца, якія казачныя прадметы і героі ўвасобіліся ў сучасным жыцці. Ёсць і практычныя парады па стасунках у сацыяльных сетках, захаванні экалагічнага асяроддзя і гэтак далей.