Швейный цех Купаловского театра начинает шить защитные маски

Сацыяльны праект, распачаты сёння Купалаўскім тэатрам, атрымаў назву “Нетэатральная маска”. Згодна з мэтамі праекта, тэатральны пашывачны цэх ужо вырабіў 500 ахоўных масак для твару не медыцынскага прызначэння. У бліжэйшы час плануецца ажыццявіць выраб яшчэ большай колькасці масак, якія будуць перададзеныя на патрэбы 10-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Фота: БЕЛТА

Праект арганізаваны за кошт пазабюджэтных сродкаў Купалаўскага тэатра і пры спонсарскай падтрымцы партнёраў тэатра, удакладняе прэс-сакратар тэатра Паліна Крышчановіч:

Мы таксама будзем вельмі ўдзячныя юрыдычным асобам, усім аматарам тэатральнага мастацтва і нашым гледачам за фінансавую падтрымку ў набыцці матэрыялаў, неабходных для пашыўкі ахоўных масак. Падтрымаць праект можна праз добраахвотны пералік любой сумы на рахунак Купалаўскага тэатра. Гэта можна зрабіць як адвольны плацёж (праз інтэрнэт-банкінг).

Банк-атрымальнік: ААТ “БПС-СБЕРБАНК”, г. Мінск

Нумар рахунка: BY43BPSB30121029400139330000

УНП: 100377901

Код банка: BPSBBY2Х

Прызначэнне плацяжу: “Нетэатральная маска”

Сацыяльны праект Купалаўскага тэатра ажыццяўляецца па прыкладзе іншых тэатраў у розных краінах, якія вырашылі падтрымаць медыцынскія ўстановы. Гэта маскоўскі тэатр імя Наталлі Сац і Дзяржаўны акадэмічны тэатр танца з Казахстана, а таксама партнёры Купалаўскага тэатра ў іншых краінах  тэатр імя Юліюша Астэрвы (Люблін, Польшча), тэатр імя Аляксандра Венгеркі (Беласток, Польшча), оперны тэатр у Бургасе (Балгарыя). Купалаўскі тэатр таксама запрашае далучыцца да праекта іншыя тэатры Беларусі (якія маюць магчымасці), каб разам зрабіць добрую справу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...