Што абароніць ад благога вока.
27.05.2010 08:54:00
Сурок. Лічылася, што хваравіты стан аднаго чалавека можа быць выкліканы “дрэнным” позіркам другога. Нашым продкам быў добра вядомы энергетычны абмен паміж людзьмі: адны людзі “на-дзялялі” навакольных сілай, добрым настроем, бадзёрасцю; другія, наадварот, маглі зрабіць чалавека непрацаздольным, “забраць” здароўе, паўплываць на яго лёс.
- Пры сустрэчы з чалавекам, які быў вядомы як “нядобры”, зайздросны, злосны, імкнуліся абавязкова абараніць сябе славесным абярэгам — замовай, малітвай.
- У народзе існаваў шэраг магічных дзеянняў, якія трэба было выканаць перад і пасля сустрэчы з такім чалавекам: паказаць кукіш, плюнуць праз левае плячо, апрануць бялізну на левы бок, хутка завязаць вузлы на поясе або, калі магчыма, на адзенні.
-
Акрамя гэтага, лічылася, што ад благога вока ахоўваюць абярэгі — рэчы, якія неабходна пастаянна насіць пры сабе: шпілька; крыху чацвярговай солі, зашытай у мяшэчак чырвонага колеру; ніткі, стужка, пояс чырвонага колеру; усемагчымыя амулеты з сушаных траў і карэнняў.