ТОП-темы

Шляхам Скарыны

22:05, 7 февраля 2017
Удзельнiкам XXIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы–кiрмашу, мiжнароднага сiмпозiума лiтаратараў «Пiсьменнiк i час»
Дарагiя сябры!

Вiтаю ўдзельнiкаў i гасцей XXIV Мiнскай мiжнароднай кнiжнай выставы–кiрмашу, мiжнароднага сiмпозiума лiтаратараў «Пiсьменнiк i час».


Лiтаратура адыгрывае выключную ролю ў вырашэннi агульнанацыянальных задач, захаваннi духоўнай спадчыны, актывiзацыi дыялогу культур. Ваш маштабны форум служыць аўтарытэтнай пляцоўкай для абмену iдэямi, прымае шматлiкiх гасцей з блiзкага i далёкага замежжа.

Глыбока сiмвалiчна, што дзякуючы выставе тэма 500–годдзя ўсходнеславянскага кнiгадрукавання набудзе шырокае мiжнароднае гучанне. Менавiта наш зямляк Францыск Скарына пяць стагоддзяў таму выдаў «Псалтыр» на старабеларускай мове, распачаўшы гiсторыю айчыннай кнiгi.

Упэўнены, гэта мерапрыемства паслужыць развiццю друкаванага слова i ўзбагачэнню нашай нацыянальнай лiтаратурнай традыцыi.

Жадаю ўсiм паспяховай працы, натхнення i плённага супрацоўнiцтва.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка.

Советская Белоруссия № 26 (25161). Среда, 8 февраля 2017

Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.


Андрей МУКОВОЗЧИК
Андрей МУКОВОЗЧИК
Хуцпа разных масштабов