Шкло, кераміка, метал
28.11.2013
II трыенале сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Белартдэко-2013» адкрылася ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі.
«Белартдэко-2013» — гэта выстаўка-конкурс, якая праходзіць раз у тры гады. Удзел у ёй прымаюць больш за 70 майстроў, якія працуюць у розных напрамках мастацкага ткацтва, шкла, керамікі, габелену, эмалі, металу.
На здымку: на трыенале «Белартдэко-2013».
Фота: БЕЛТА