Жители агрогородка Александрия отмечают искренность и приветливость начальника почтового отделения Елены Пазюк
20.07.2019 11:25:13
Владимир СУББОТ
Пасля распаду былой вялікай краіны Алена Пазюк з пяццю дзецьмі вярнулася з далёкага Казахстана ў родную Беларусь. Спынілася ў сваякоў на Аршаншчыне. Уладкавалася аператарам машыннага даення кароў на малочна-таварным комплексе «Александрыя» ў суседнім Шклоўскім раёне. Пятнаццаць гадоў даіла кароў, а потым пяць узначальвала комплекс. Ад гаспадаркі атрымала добраўпарадкаванае жыллё. Старэйшая дачка Таццяна пасля сярэдняй школы cкончыла курсы асемянатараў у Белдзяржсельгасакадэміі і зараз працуе тэхнікам-асемянатарам у александрыйскім сельгаспрадпрыемстве.
Пасля выхаду на пенсію Алена Пазюк не сядзела склаўшы рукі. Узначаліла аддзяленне паштовай сувязі ў Александрыі. У маладыя гады яна скончыла Сяміпалацінскае вучылішча сувязі. Паштовае аддзяленне абслугоўвае больш за тысячу жыхароў аграгарадка, суседняй вёскі Малы Межнік і чыгуначнай станцыі Копысь.
Сярод перыядычных выданняў папулярнасцю карыстаецца і «Сельская газета». Больш за дзесяць нашых пастаянных падпісчыкаў у Александрыі. Акрамя дастаўкі паштовай карэспандэнцыі, пенсій і іншых выплат, аддзяленне сувязі рэалізуе насельніцтву тавары паўсядзённага попыту.
Старанна рыхтавалася Алена Васільеўна да купальскага свята, калі аграгарадок прымаў дзясяткі тысяч гасцей. Попытам карысталіся александрыйскія сувеніры. Госці, як і жыхары аграгарадка, адзначаюць шчырасць і ветлівасць начальніка паштовага аддзялення Алены Пазюк.
subbat50@mail.ru
Фота аўтара.