Сенсацыя Вячаслава Аніковіча
27.09.2013 18:26:33
АБ ТЫМ, што ён стаў чэмпіёнам вобласці на жніве зерневых, Вячаслаў АНІКОВІЧ
Камбайнер ААТ «Таргуны» Докшыцкага раёна, даведаўся на полі, дзе на «Ягуары» ўбіраў кукурузу. Яго шырокі хлебаробскі твар асвяціўся на момант усмешкай, а першыя словы ад такой навіны прагучалі нават збянтэжана, як бы ў чым правінаваціўся: — Я ж не ставіў мэты выйсці ў перадавікі. Рабіў, як умеў. Проста так атрымалася!..
Для Вячаслава Аніковіча — гэта не першыя рэспубліканскія «Дажынкі». Быў ён летась у Горках, дзе заняў трэцяе месца, быў у Лідзе прызёрам па кармах. А сёлета — чэмпіён!
Подготовили собственные корреспонденты «БН» по Витебской области Светлана ЗАЛЕССКАЯ и Владимир САУЛИЧ,
фото Анастасии ТУРОК и Петра КУРИЛОВИЧА