Прыказка з характарам
29.11.2012
Большасць мінчан апісваюць сябе словамі: «Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскае».
На сайце аднаго з праектаў Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных праблем жыхарам сталіцы прапануюць прыняць удзел у апытаннях на розныя тэмы: ад стаўлення да асобнага збору смецця да працы любімых кінатэатраў. У адным з іх рэспандэнты павінны выбраць са спісу прыказку, якая, на іх погляд, найбольш поўна характарызуе мінчан.
— Па выніках сацыялагічнага апытання можна сказаць, што найбольш папулярнай ў гараджан прыказкай з’яўляецца «Хто не рызыкуе, той не п’е шампанскае». За яе прагаласавала 40 працэнтаў рэспандэнтаў, — каментуюць у Мінскім навукова-даследчым інстытуце сацыяльна-эканамічных праблем.
А вось пра памяркоўнасць жыхароў сталіцы сведчыць тое, што кожны трэці рэспандэнт лічыць: «У гасцях добра, а дома лепей».