Как накануне Дня Победы специалисты органов социальной защиты посещают ветеранов Великой Отечественной войны
30.04.2019 08:44:00
Вероника УЛАСЕВИЧ
Шчыра кажучы, ветэраны знаходзяцца пад апекай сацыяльных службаў не толькі напярэдадні 9 Мая. Супрацоўнікі тэрытарыяльных цэнтраў заўсёды стараюцца акружыць іх клопатам, забяспечыць неабходны догляд. Асаблівая ўвага — тым, у каго няма блізкіх сваякоў. Мы наведалі ветэранаў і інвалідаў, паглядзелі, у якіх умовах яны жывуць, i павіншавалі іх з надыходзячымi святамi.
У так званы рэйд па ўдзель-нікам вайны адпраўляемся з супрацоўнікамі тэрытарыяльнага цэнтра cацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна Мінска. Пакуль падыходзім да першага героя, загадчык аддзялення першаснага прыёму Кацярына Аксенчык расказвае нам пра сваіх падапечных:
— Сёння на ўліку ў нашым цэнтры стаяць 114 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — 51 удзельнік, 8 інвалідаў, 41 працаўнік тылу і 13 блакаднікаў Ленінграда. На жаль, з кожным годам нашых герояў становіцца ўсё менш і менш, гэта вельмі адчуваецца. На пачатак мінулага года іх было яшчэ каля 130. Заўважылі такую тэндэнцыю, што пакідаюць нас найчасцей увесну. Напэўна, перажываюць і хвалююцца бліжэй да 9 Мая.
Падобныя рэйды сацработнікаў праводзяцца штогод з мэтай даведацца, як справы ў пажылых людзей, паглядзець, у якіх умовах яны жывуць, а таксама спытаць пра самаадчуванне. Калі здароўе «сваволіць», супрацоўнікі ТЦСАН неадкладна сігналізуюць ва ўстанову аховы здароўя.
— У першую чаргу мы звяртаем увагу, з кім жыве дзядуля ці бабуля, а таксама ці дагледжа-ныя яны, ці падтрымліваюць сувязь з роднымі. Аднойчы заўважылі, што бабуля адзінокая. Хоць яе перыядычна і наведвала ўнучка, паўнацэннай ежы ў старой не было, — прыгадвае далікатную сітуацыю спецыяліст па сацыяльнай рабоце аддзялення першаснага прыёму Вікторыя Нікіфарэнка. — Канечне, мы адразу накіравалі бабулю на абследаванне ў мясцовую паліклініку і звязаліся з унучкай, якая забрала яе на пастаяннае пражыванне да сябе.
Але ж найчасцей удзельнікі вайны жывуць пад наглядам дзяцей. Адзіночкі сустракаюцца рэдка. Якраз для іх прадугледжаны паслугі сядзелкі, якія найбольш карыстаюцца попытам сярод цалкам ляжачых і інвалідаў на калясках. Дарэчы, у мiнулым годзе паслугамі дома па ўсёй краіне карысталіся больш за 1,3 тысячы ветэранаў ВАВ, у тым ліку паслугамі сядзелкі — 109 чалавек.
У нашай краiне Мікалай Цярэнцьевіч апынуўся ў мінулым годзе. Дагэтуль жыў у Адэсе, дзе застаўся служыць пасля вайны. На пераездзе на былое месца жыхарства ў Мінск настаяў сын:
— Самаадчуванне ў бацькі так сабе — узрост адбіваецца. Раней забіралі толькі на зімоўку, а цяпер палічылі, што побач з намі яму спакайней будзе. Хутка паедзем у шпіталь інвалідаў вайны, штогод туды можна класціся для падтрымання стану здароўя. Там і масаж робяць, і арт-тэрапію выкарыстоўваюць, пасля чаго бацьку робіцца нашмат лепш.
Падчас размовы звяртаю ўвагу на вялізныя пакеты з лекамі розных найменняў. На шчасце, неабходнымі для лячэння прэпаратамі забяспечвае дзяржава. Лячэнне і аздараўленне інвалідаў і ўдзельнікаў ВАВ таксама бясплатныя. Тым, хто не выкарыстоўвае магчымасць абследавацца ў стацыянары, выплачваецца грашовая дапамога ў памеры 10 базавых велічынь.
— Пад маім кіраваннем за трынаццаць месяцаў полк збіў шэсць варожых самалётаў, — Мікалай Цярэнцьевіч расказвае пра найбольш яскравыя жыццёвыя моманты. — Перамогу сустрэў у Латвіі. Памятаю, як нямецкія дывізіі здаваліся ў палон. Яны ішлі цалкам у новым абмундзіраванні і спявалі: настолькі былі радасныя, што засталіся жывыя.
МОВАЙ ЛIЧБАЎ
На пачатак года ў краіне пражывала 6845 ветэранаў ВАВ: 3250 удзельнікаў, 1073 інваліды, 32 чалавекі, якія бралі ўдзел у размініраванні тэрыторыі, 1952 працаўнікi тылу, 417 блакаднікаў Ленінграда і 119 чалавек, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны і іншых. У стацыянарных установах сацыяльнага абслугоўвання краіны пражываюць каля 120 чалавек з ліку ветэранаў.
veronulas@sb.by
Адзінокіх у нас — адзінкі

Лекі п’ём пакетамі
Мікалай Цярэнцьевіч Адзінінскі самастойна сустракае нас на парозе кватэры. Дзядулю 93 гады, ён апрануты ў шыкоўную парадную ваенную форму, а на грудзях красуецца безліч узнагарод. З абодвух бакоў героя падтрымліваюць сын з нявесткай.