У Мiнску ўпершыню "Агульная дыктоўка"
27.06.2017 08:39:33
Пiсаць цi не пiсаць? Для будучага эканамiста Веры Савiч адказ вiдавочны. Студэнтка Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага ўнiверсiтэта — фанатка беларускай мовы, а таму правяраць свае веды адправiлася без сумненняў. Разам з Верай да акцыi «Агульная дыктоўка» далучылiся амаль 180 мiнчукоў — нiякiх абмежаванняў па ўзросце i сацыяльным становiшчы арганiзатары ўсеагульнай праверкi правапiсу не выстаўлялi. Самаму малодшаму ўдзельнiку ўсяго 11, самаму ўзроставаму «ужо за 60» (свой дакладны ўзрост дама назваць адмовiлася, за 60 — i кропка!). «Агульная дыктоўка» — падарунак гараджанам да 950–годдзя Мiнска, а па сутнасцi добраахвотная праверка ўласнай пiсьменнасцi, дзе нiхто не спiсвае i не падглядвае. Карэспандэнты «СБ» не ўпусцiлi шанец i запiсалiся ў рады дабраахвотнiкаў на першы беларускамоўны марафон пiсьменнасцi i кампетэнтнасцi.
Iдэю «Агульнай дыктоўкi» арганiзатары падгледзелi ў каардынатараў праекта «Тотальный диктант» — сусветнай iнiцыятывы па папулярызацыi рускай мовы. Праўда, з пляцоўкамi пакуль вырашылi не эксперыментаваць: калi «Тотальный диктант» пiсалi ў самалётах, на вакзалах, гiдраэлектрастанцыi, турысцкiх палатках, барах i нават на борце адноўленага карабля Ваенна–марскога флоту, то для яго беларускага паплечнiка выбралi Нацыянальную бiблiятэку — намоленае месца ўсiх батанiкаў i выдатнiкаў.
Мая суседка злева, 11–класнiца мiнскай гiмназii № 29 Марыя Крываносава, перад пачаткам дыктоўкi распавядае: вучыцца любiць, па мове ў школе цвёрдая дзявятка. А на дыктоўку прыйшла ў першую чаргу дзеля фана i задавальнення:
— Зараз лета, у школе канiкулы, дома рабiць амаль няма чаго. Таму вырашыла пацешыць сябе такiм вось чынам. Мяркую, што тэкст будзе звязаны з гiсторыяй беларускага кнiгадрукавання. Святкуем 500–годдзе як–нiяк.
А вось Таццяна Малахоўская, перакладчык па адукацыi, прызнаецца: надышоў нарэшце той момант, калi трэба «ўзяцца за мову»:
— Парадокс: я ведаю тры замежныя мовы, але на роднай размаўляю не так упэўнена. Зараз працую сакратаром, i мне часта тэлефануюць беларускамоўныя клiенты. Адказваю iм, вядома, на мове, аднак заўважыла, што раблю шмат памылак. А хацелася б быць больш клiентаарыентаванай. Думаю, «Агульная дыктоўка» падштурхне мяне да актыўнага выкарыстання беларускай мовы не толькi на працы, але i ў жыццi.
Удзел у праекце бясплатны i ананiмны. Узровень падрыхтоўкi таксама не мае значэння. Аднак арганiзатары ўсё роўна рашылiся на падказку — некаторыя словы, у асноўным iмёны ўласныя, спецыяльна вывелi на экран. Чытаць легенду пра стварэнне Мiнска аўтарства Мiхаiла Валодзiна паклiкалi адмысловага госця — акцёра, рэжысёра, прадзюсара Iвана Пiнiгiна:
— Любыя гуманiтарныя акцыi важныя i патрэбныя, таму што яны аб’ядноўваюць. Праект добры тым, што тлумачыць людзям неабходнасць займацца самаадукацыяй. Любыя экзамены, я перакананы, паляпшаюць чалавека, а любыя напружаннi прыводзяць, у рэшце рэшт, да гармонii. Сам я ў школе быў двоечнiкам, з мовай не сябраваў. Бацька з Сiбiры, мама з Украiны... Адкуль узяцца цiкавасцi?
«Агульная дыктоўка» — выпрабаванне не для слабанервных. Большасць з тых, хто прыйшоў, хоць i запэўнiлi, што вырашылi далучыцца да дыктоўкi выключна са спартыўнага iнтарэсу, трэба меркаваць, усё ж хiтрылi. Хваляванняў i напружання ў зале ледзь не больш, чым на ЦТ. Тыя, хто не паспяваў за чытальнiкам, абуралiся i перыядычна спынялi мэтра голасам гайдаеўскага Шурыка: «Помедленнее, я записываю». Крыху пазней, апраўдваючыся i просячы прабачэння, яны спiсвалi нервовасць на хваляванне: маўляў, ужо забылiся, як трымаць ручку, ды i наогул апошнi раз дыктоўку пiсалi ў старэйшых класах сярэдняй школы. Навошта ставiцца да дыктоўкi як да iспыту, калi мэта акцыi — не толькi праверыць веды, але i прыемна правесцi час? Апраўдання, на жаль, некаторым асоба гучным гасцям арганiзатары не знайшлi. Але запэўнiлi ўсiх i кожнага: памылкi ў чытаннi Пiнiгiна i аўтарскiя знакi прыпынку ўлiчвацца пры падвядзеннi вынiкаў не будуць.
— У мяне ўсё дрэнна, — здаючы бланк, запэўнiвае нас Таццяна Малахоўская. — Разумею, што пасля школы ўсё забылася. Я прывыкла дабiвацца высокiх вынiкаў, i зараз мне здаецца, што яны будуць нiзкiмi. А тэкст выдатны, дазволiў мне крышачку больш даведацца пра Мiнск.
Як мiнскiя школьнiкi i пенсiянеры, дзяржслужачыя i хатнiя гаспадынi ведаюць беларускую мову, будзе вядома ўжо заўтра. Калi дыктоўка пройдзе добра, кампанiя па павышэннi пiсьменнасцi зусiм хутка адправiцца i ў рэгiёны, будуе планы на будучыню каардынатар праекта Наталля Яфiмкiна:
— Спачатку планавалася, што акцыя будзе разавай, прымеркаванай выключна да юбiлейнага Дня горада. Але iнiцыятыва выклiкала такi iнтарэс, што мы ўжо разглядаем магчымасць зрабiць яе штогадовай, прычым плануем праводзiць дыктоўкi не толькi ў Мiнску, але i ў iншых гарадах краiны.
Акцёр Iван Пiнiгiн выразна чытаў тэкст.

* * *