Плямы на рэпутацыі

Плесень - источник болезней: мы побывали в зараженных ею квартирах и узнали, как обезвредить тихую убийцу

На вуліцы глыбокая восень — вецер, холад, дажджы. Ідэальная пара для цвілі, якая пасяляецца ў памяшканнях і гадамі атручвае нам жыццё ў прамым і пераносным сэнсе. Грыбкі псуюць не толькі знешні выгляд памяшканняў, але і паветра, мэблю, харчовыя прадукты, прадметы ўжытку. Яны вылучаюць мікатаксіны і выкідваюць мільёны спор, якія мы ўдыхаем. Мы пабывалі ў заражаных цвіллю кватэ-рах і даведаліся пра яе страшныя наступствы. А спецыялісты нам расказалі, як з небяспечнай забойцай эфектыўна змагацца.

Калі ў вас «пасяліліся» грыбкі, адразу звярніцеся ў раённую жыллёва-эксплуатацыйную арганізацыю для выяўлення і ліквідацыі прычын, якія спрыялі іх з’яўленню.

Заразлівы прыклад


Калі Марыя атрымала ключы ад запаветнай кватэры на мінскай вуліцы Кнорына, радасці не было меж. Невялікая аднапакаёўка, але затое свая! Тым больш з рамонтам — з радасцю адразу заехала ў жыллё. У эйфарыі ад куплі пражыла паўгода, пакуль на шпалерах не з’явілася цёмная пляма. За пару месяцаў участак памерам з кулак ператварыўся ў вялікае чорнае «пано» на сцяне. Аказалася, Маша жыве не адна, а з суседкай — цвіллю. Няпрошаная госця тут жа заявіла пра сябе: здароўе гаспадыні кватэры пагоршылася...

— Ні народныя, ні хімічныя сродкі не дапамаглі ліквідаваць цвіль, — дзеліцца гаспадыня жылля на апошнім, пятым паверсе хрушчоўкі. — Прыйшлося арандаваць іншую кватэру і з’ехаць. Другога выйсця зберагчы здароўе я пакуль не знайшла.

Яшчэ адзін вядомы нам выпадак адбыўся ў новабудоўлі, куды маладая сям’я заехала адразу пасля здачы дома. Месяц абжываліся, усё было ў парадку. Да таго часу, пакуль у адзін «цудоўны» дзень яны не выявілі чорную цвіль у шве паміж белымі пліткамі. Спрабавалі яе ліквідаваць, але адна з самых старажытных і трывалых формаў жыцця не знішчалася. Пачаліся праблемы са здароўем, прыйшлося звяртацца па дапамогу да ўрачоў.

Падобных выпадкаў шмат, і фактычна ўсе сітуацыі цяжкавырашальныя. Сяргей Карыняк, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН, агучыў некалькі эпізодаў са сваёй шматгадовай практыкі:

— Многія думаюць, што цвіль атакуе ў асноўным старыя дамы, але гэта не так. Плесневыя грыбы могуць пасяліцца і ў элітных новабудоўлях. Напрыклад, выпадак на праспекце Дзяржынскага. Маладыя людзі купілі з выгляду добрую кватэру ў элітным доме на трэцім паверсе, сталі рабіць дарагі рамонт, але праз пару месяцаў з-пад плінтуса выраслі шапачкавыя грыбы! У гаспадароў жылля быў шок.

Моцна ўзрушаная была i яшчэ адна ўладальніца жылога памяшкання — жанчына купіла прыгожы прыватны дом у прыгарадзе Мінска, але праз нейкі час у ім пачалі моцна «пацець» сцены. Аказалася, уся каробка драўлянага катэджа была са шчыльным пластам цвілі, старанна замаскіраваным будматэрыяламі мінулымі гаспадарамі забудовы. Такая нерухомасць не каштавала і дзясятай часткі той сумы, якую за яе выклала пакупніца.
Мы недаацэньваем пагрозу, якую ўяўляе для нас цвіль.

Сухі закон


Мы недаацэньваем пагрозу, якую ўяўляе для нас цвіль. Асабліва не задумваемся аб небяспечных грыбках, калі набываем жыллё. А варта было б!

Сяргей Карыняк:

— На што мы звяртаем увагу ў першую чаргу? Перажываем, каб суседзі былі прыстойнымі і ціхімі, выгляд з акна — добрым, планіроўка задавальняла. Але варта адразу праверыць вентыляцыю: паднесці запалку да рашоткі або прыкласці да яе газетны ліст. Калі полымя нахіляецца і папера прыліпае, то ўсё ў парадку. Калі ж вентыляцыя слабая, а ў кватэры ёсць сырасць, працяканне труб, стыкаў сценавых канструкцый, даху, батарэй, цвілі ў кватэры не абмінуць.

Перад купляй нерухомасці не лішнім будзе літаральна абнюхаць усе памяшканні — ці няма там характэрнага непрыемнага паху. Трэба ўважліва разгледзець сцены — ці ёсць там вільготныя месцы. Не ігнараваць запацелыя вокны, якія таксама могуць быць сігналам да таго, што цвіль у доме прысутнічае ці хутка можа з’явіцца. А бывае, характэрных прыкмет прысутнасці цвілі няма, але яна выяўляецца праз пару месяцаў, паўгода ці год. Вельмі часта гэта здараецца з-за несумленных прадаўцоў, якія пры продажы кватэры старанна хаваюць наяўнасць грыбкоў.

— Бяздзейнічаць, калі вы падоўгу знаходзіцеся ў памяшканні з цвіллю, нельга. Грыбы выкідваюць мільёны спор, якія трапляюць на слізістыя насаглоткі, у бронхі, лёгкія, на скуру. Гэта цягне за сабой масу праблем для здароўя людзей, выклікаючы разнастайныя захворванні.

Хранічны насмарк мы не будзем спісваць на мікраарганізмы, якія жывуць у нас дома. А варта было б! З часам у людзей і зусім узнікаюць рыніты, фарынгіты, бранхіты, сімптомы запалення лёгкіх, астматычныя прыступы. Імунітэт павольна згасае. Прадукты метабалізму цвілі — наймоцныя яды, якія выклікаюць атручванне арганізма, алергіі, развіццё анкалагічных захворванняў, сардэчна-сасудзістую паталогію, паражэнне цэнтральнай нервовай сістэмы і г. д. Працяглы кантакт з цвіллю можа прывесці нават да смяротнага зыходу... І такія трагедыі, на жаль, здараюцца.

Калі ў вас пасяліліся грыбкі, адразу звярніцеся ў раённую жыллёва-эксплуатацыйную арганізацыю для выяўлення і ліквідацыі прычын, якія спрыялі іх з’яўленню. Для выбару сродкаў барацьбы з грыбком не лішнім будзе даведацца, якія віды цвілі ў вас. Такія даследаванні выконваюць у лабараторыі мікалогіі Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН. Сяргей Карыняк прызнаецца: штодня з гэтым пытаннем да іх звяртаюцца 4—5 сем’яў, а па правядзенне экспертызы ў гэтым годзе прыйшлі ўжо больш за 30 уладальнікаў памяшканняў.



Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости