Актывісты Беларускага зямляцтва на Алтаі дапамаглі расійскім студэнтам з Барнаула прыгожа рэалізаваць праект “Песні ўсходніх славян”
10.06.2015 11:55:26
Актывісты Беларускага зямляцтва на Алтаі дапамаглі расійскім студэнтам з Барнаула прыгожа рэалізаваць праект “Песні ўсходніх славян”
Прывітанне ўсім землякам-супляменнікам з Алтаю! З цікавасцю чытаю пра справы ў беларускіх суполках замежжа. Думаю, варты ўвагі праект “Песні ўсходніх славян” — яго рэалізавалі нядаўна студэнты-выпускнікі Алтайскай дзяржакадэміі культуры і мастацтваў, кафедры народнага харавога спеву. Гэтыя цікаўныя маладыя людзі маюць інтарэс да песеннай культуры з поўдня Беларусі, Расіі, Украіны. Запрасілі нас у сваё творчае кола, і наш удзел, падтрымка былі істотнымі. Мы далі энтузіястам не толькі тэксты песень з нотамі, 10 беларускіх касцюмаў. Я дапамагала ім з вымаўленнем, спявала ім песні маёй мамы. І ведаеце, урэшце яны выдатна выканалі “Пайду я ў садочак, сарву там лісточак...”. Дарэчы, тэкст гэтай роднай мне песні я знайшла дзякуючы падказкам супрацоўнікаў “Голасу Радзімы”. Яшчэ спявалі “Ой дубе, мой дубе”, “Чапурушку”, “Ехаў Ясь на кані”, а “Лявоніху” ды “Грачанікі” — спявалі й танцавалі. Блок “Песні позніх перасяленцаў з Беларусі” проста “ўзарваў” глядзельную залу, у якой быў аншлаг. Я была проста ў захапленні!
Цяпер ёсць задумка — а хто б дапамог фінансамі?.. — правезці хор “Узорье”, у якім 20 чалавек, па раёнах краю. У канцэрце, дарэчы, і паўднёва-рускі, і ўкраінскі блокі хораша пастаўлены. Калі спявалі беларускія песні, наперад выйшлі выканаўцы ў беларускіх касцюмах, палова хору. Тым часам іншыя 10, ва ўкраінскіх касцюмах, таксама спяваюць, але фонам. Выдатна папрацавалі студэнты пад кіраўніцтвам Вольгі Сямёнаўны Шчарбаковай, яна дацэнт кафедры харавога спеву.
Яшчэ ў гурце нашага зямляцтва з’явілася новая салістка: беларуска Валянціна Дзячэнка (Юрэвіч). Спявае ў памяць пра бацькоў, якіх ужо няма, яе ў песеннай творчасці падтрымліваюць два браты і ўсе іншыя сваякі. Валянціна — цырульніца, майстар высокага разраду, за працу мае Ганаровую грамату. Нарадзілася, вырасла і больш за паўвека жыве ў Барнауле, але клапатліва ставіцца да ўсяго беларускага. Дарэчы, яе бацькі і мае прыехалі на Алтай з адной вёскі з Міншчыны, гэта Межылессе Старадарожскага раёна. У яе выдатны голас, пастава і вялікае жаданне спяваць.

Сафія Антоненка, кіраўніца Беларускага зямляцтва на Алтаі