Беларускія тэлежурналісты атрымалі прэстыжную ўзнагароду па выніках Усерасійскага конкурсу МУС Расіі “Шчыт і пяро” -2014

Пераможцы з “Зоны Х”

Беларускія тэлежурналісты атрымалі прэстыжную ўзнагароду па выніках Усерасійскага конкурсу МУС Расіі “Шчыт і пяро” -2014. Аднак чаму дыплом прывязуць у Мінск і ўручаць кіраўніцы праекта Віялеце Сакаловіч беларусы з Іркуцка?
Іван Ждановіч

Беларускія тэлежурналісты атрымалі прэстыжную ўзнагароду па выніках Усерасійскага конкурсу МУС Расіі “Шчыт і пяро” -2014. Аднак чаму дыплом прывязуць у Мінск і ўручаць кіраўніцы праекта Віялеце Сакаловіч беларусы з Іркуцка?

peramozhci.png“ПОБЕДИТЕЛЬ!” —  з гэтым важкім словам пададзена інфармацыя пра поспех Віялеты Сакаловіч, яе тэлепраекта і каманды ў намінацыі “Садружнасць”. Побач з партрэтам тэлежурналісткі на старонцы МУС Расіі ў інтэрнэце чытаем: пераможцам стаў творчы калектыў праграмы “Зона Х” аддзела крымінальных навін Агенства тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, кіраўнік праграмы —   Віялета Алегаўна Сакаловіч.

Але як ганаровы дыплом пераможцы трапіў у Іркуцк, да нашых суайчыннікаў? Вось што напісала ў рэдакцыю Алена Сіпакова, кіраўніца Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага: “Справа ў тым, што ўзнагароджанне пераможцаў Усерасійскага конкурсу праходзіла на пачатку верасня ў Іркуцку. Сярод лаўрэатаў аказалася і каманда беларускага тэлепраекта, якім кіруе Віялета Сакаловіч. Поспех відавочны, ён і для нас, беларусаў Іркуцка, вельмі прыемны: у намінацыі “Садружнасць” прэтэндавалі на лаўры 19 работ. І паколькі беларуская каманда не змагла прыехаць на цырымонію ўзнагароджання, МУС Іркуцкай вобласці вырашыла: гэта перамога ўсіх беларусаў! І што наша суполка таксама можа атрымаць узнагароду —  каб перадаць яе ў Мінск у бліжэйшы час”.

Дарэчы, днямі беларускі з Іркуцка ўжо прыляцелі ў Мінск. Яны і ўручаць дыплом пераможцам-тележурналістам: пэўна, з беларускімі песнямі, якія любяць спяваць.
Асаблівы шарм прыемнай навіне прыдае і тое, што Алена Сіпакова атрымала дыплом на ўрачыстасці ў Іркуцку з рук Гошы Куцэнкі, вядомага расійскага кінаак­цёра. У той момант і зроблены фотаздымак.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter