На Слонимщине к каждому празднику выпекают особый каравай
15.11.2019 15:05:35
Людмила МИНКЕВИЧ
Традыцыя выпякання караваяў на Слонімшчыне настолькі даўняя, што сёння ніхто і не ўспомніць, калі яна з’явілася. Дакладна вядома толькі, што яна перарывалася на час Вялікай Айчыннай вайны. Але пасля яе заканчэння караваі выпякаюць ужо бесперапынна. Прычым на кожнае свята існуюць свае рэцэпты. Напрыклад, велікодныя пірагі, паведамляе livingheritage.by, робяць толькі ў Чырвоную пятніцу. Яны круглай формы і маюць свае ўпрыгажэнні. Пірог «Крыжык», з выявай крыжа наверсе, выпякаецца для памерлых родзічаў, пірог «Пляцёнка», аздоблены пераплеценымі жгутамі з ягадамі, — для частавання валачобнікаў, «Бабкіны пірагі» з фігуркамі жывёл і кветачкамі — для дзяцей і гэтак далей.
Найбольш працаёмкім лічыцца выраб вясельных караваяў — іх адрознівае багатае аздабленне шматлікімі фігуркамі з цеста («шышкамі»): пацеркамі, птушкамі, каласамі, кветкамі, падкоўкамі і іншымі. Колькасць «шышак» на караваях можа даходзіць да 600 адзінак! Аднаму чалавеку справіцца з такой работай не пад сілу. Раней прыгатаванне вясельнага каравая адбывалася пры дапамозе родных, суседзяў, сяброў, дзяцей. Лічылася, чым больш збярэцца людзей, тым лепш.
Мужчыны нарыхтоўвалі дровы, прапальвалі печ, насілі ваду, падавалі дзяжу і лапату. Маладыя дзяўчаты выпякалі з цеста фігуркі. А дарослыя жанчыны, абавязкова замужнія, не бяздзетныя, шчаслівыя ў шлюбе, расчынялі цеста, фармавалі каравай, саджалі ў печ… Прыступаючы да кожнага этапа, каравайніцы абавязкова прасілі благаслаўлення ў прысутных, прагаворвалі замовы, а яшчэ ўсе дзеянні суправаджалі песнямі: «Каравайнічкі, ручкі мыйце» (калі запрашалі каравайніц), «Свеціць месяц на дварэ» (пры замесе цеста), «Чарнаморчык» (пры вырабе «шышак»), «Печ рагоча — караваю хоча» (перад тым, як пасадзіць каравай у печ) і гэтак далей.
Раней рамяство перадавалася толькі ў сем’ях. З 1983 года, калі на базе Прырэцкага сельскага клуба было створана народнае аматарскае аб’яднанне «Чараўніцы-каравайніцы», жанчыны, якія валодаюць гэтым майстэрствам, пачалі дзяліцца ім з іншымі. Гэта моцна паспрыяла захаванню традыцыі, якая сёння знаходзіцца ў Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей.
mila@sb.by