У акцыі, што прайшла да Дня Перамогі ў Рыме, паўдзельнічалі супляменнікі з Беларусі
17.05.2017 16:57:49
Рым стаў першым горадам на Апенінах, у якім ужо ў другі раз прайшла акцыя “Бессмертный полк”. Яе ладзілі Міжнародны культурны цэнтр “Содружество” і Вучэбна-метадычны цэнтр “Николай Гоголь”. Дзеці і дарослыя пранеслі па вуліцах фатаграфіі родных — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля адбыўся канцэрт памяці.
Беларусы ў Рыме на святкаванні Дня Перамогі
У святочных мерапрыемствах паўдзельнічалі прадстаўнікі Амбасадаў Арменіі, Беларусі, Расіі, Узбекістана, а таксама навучэнцы і настаўнікі нацыянальных школ, актывісты культурных цэнтраў і асацыяцый.
Консул Беларусі Вікторыя Пархоцік расказвала, наколькі памятнае для ўсіх беларусаў свята 9 Мая, якім коштам дасталася краіне Перамога. Гаварыла і пра тое, як важна сёння захоўваць мір, а дзяцей — вучыць памятаць і з павагай ставіцца да гісторыі. Прысутныя ўспомнілі пра гераізм і мужнасць абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Вяла праграму намесніца старшыні Міжнароднага культурнага цэнтра “Содружество”, член Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі Ніна Пашчанка. Усяго ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел каля 300 прадстаўнікоў краін постсавецкай прасторы, сярод іх і нашы супляменнікі з Мінска, Пінска, Магілёва, Оршы, Барысава.
Сапраўды, для ўсіх нас Дзень Перамогі — гэта не проста каляндарнае свята, але адно з самых шчырых. Пэўна, таму яго дагэтуль і адзначаюць “з слязамі на вачах” і адкрытымі сэрцамі... Прычым святкуюць яго ва ўсіх краінах, пацярпелых ад фашызму. Годна, чулліва, пранікнёна адзначылі й мы 9 Мая ў Італіі. Гэтае свята важнае для кожнай сям’і, кожнага чалавека. Гэта — наш агульны боль, памяць і гонар.
А на наступны дзень прайшло святочнае шэсце на Пьяцца-дэль-Попала (італ. Piazza del Popolo: “Народная плошча” — Рэд.), дзе сярод іншых лунаў і беларускі сцяг, як сімвал памяці ды ўдзячнасці ветэранам за Вялікую Перамогу.
Ніна Пашчанка, намесніца старшыні МКЦ “Содружество”, г. Рым, Італія
Голас Радзімы № 18 (3522), чацвер, 18 мая, 2017 у PDF