Палотны ў мініяцюры
29.11.2007 01:00:00
Як зазначыў Уладзімір Пракапцоў, ужо колькі гадоў запар сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі праводзіцца выданне марак, на якіх адлюстраваны палотны з калекцыі музея. Гэтым разам у паштовае абарачэнне ўводзяцца маркі, прысвечаныя вядомым дзеячам гісторыі і культуры нашай краіны Кшыштафу Весялоўскаму, Аляксандры Марыяне Весялоўскай і іх прыёмнай дачцэ Грызельдзе (Грызель Сапега). Іх партрэты работы невядомага мастака знаходзяцца ў пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Дарэчы, па словах дырэктара, у пачатку снежня ў музеі плануецца сумесная прэзентацыя марак і твораў. І, вядома ж, такі знакавы праект Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Нацыянальнага мастацкага музея будзе мець працяг. З гэтым пагадзілася і намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Ніна Гаўрылава, якая падкрэсліла зацікаўленасць у такіх папулярных выпусках абодвух бакоў.
А падрыхтаваў гэтую маляўнічую і пазнавальную серыю з трох марак і блока выдавецкі цэнтр “Марка” РУП “Белпошта”. Мастацкае афармленне Ігара Бубена. Мастак канверта “Першы дзень” Ігар Бубен, а спец-штэмпеля — Яўген Сіманенка.
У выдавецкім цэнтры нагадалі, што ўжо былі выдадзены серыі паштовых марак “Беларускі іканапіс”, “Драўляная скульптура”, “Жывапіс Беларусі”, паказана творчасць В.Бялыніцкага-Бірулі, П.Масленнікава, С.Жукоўскага, І.Хруцкага, І.Аляшкевіча, Ю.Пэна, М.Савіц-кага і іншых мастакоў. Выдадзены канверты з арыгінальнай маркай, прысвечаныя былым дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Ю.Карачуну, А.Аладавай.