Паліць ці не паліць
09.01.2014
У Гродне з’явіўся першы цыгарэтны кіёск
Яшчэ ў верасні прагучала ідэя аб тым, што Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» збіраецца прадаваць сваю прадукцыю праз спецыяльныя тытунёвыя кіёскі і аўтаматы. Гэтая ідэя знайшла адабрэнне ў кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча. Як адзначыў тады прэм’ер-міністр, дзяржаўная тытунёвая сетка можа стаць адным з механізмаў барацьбы з нелегальнай прадукцыяй.
Першы цыгарэтны кіёск у Гродне размясцілі на вуліцы Пушкіна. Ці будзе гэта з’ява масавай, пакуль невядома, але змяненне ўмоў рэалізацыі тытунёвых вырабаў прадугледжвае антытытунёвы закон. Яго праект уключаны ў план распрацоўкі законапраектаў Беларусі на 2014 год.