Па ўсёй беларускай зямлi як раней, так i сёння, у гэтыя святочныя зiмовыя днi, адзначаецца, бадай, самае прыгожае свята — Каляды
Лiчылася, як сустрэнеш Каляды, навагоднi вечар, такiм будзе i ўвесь год. Казалi: «Прыйшлi Каляды — усе рады», нагадвае намеснiк дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi Наталля Рамановiч. Падчас Каляд паўсюдна ў Гродзенскай вобласцi наладжвалi калядаванне, якое працягвалася каля двух тыдняў.

Абрад калядавання ў Іўеўскім...
– Вадзiлi «казу», каб на полi вырас добры ўраджай, «мядзведзя», каб у сям'i ўсе былi здаровыя i багатыя, — дадае Наталля Рамановiч. — Вiншавалi гаспадароў. Арганiзоўвалi варажбу, розныя забавы i гульнi, спявалi песнi — калядкi, шчадроўкi. Сярод калядоўшчыкаў абавязкова быў i Зорканоша, якi насiў зорку — сiмвал дабра i свята.
Калядныя святкаваннi ў Гродзенскай вобласцi — традыцыя шматвяковая. Работнiкi клубных устаноў культуры з пашанай праводзяць абрады продкаў, таму ўжо з пачатку снежня пачынаюць рыхтавацца да рэалiзацыi цыкла мерапрыемстваў, якiя накiраваны на вяртанне народных традыцый.
— Абыход двароў, рытуальнае застолле, моладзевыя вечарынкi, гульнi ды iгрышчы — гэта ўсё беларускiя Каляды, жывая традыцыя народа, якую можна пабачыць на ўласныя вочы ў Гродзенскай вобласцi, а яшчэ цiкавыя майстар-класы ад майстроў дамоў рамёстваў вобласцi па вырабе каляднай зоркi, ланцужкоў i ёлачных цацак з матэрыялаў, якiмi карысталiся нашыя продкi, — падказвае Наталля Рамановiч.
...і Гродзенскім раёнах.
Лiдзiя Шушкевiч з вескi Сёгда (Каралiно) Карэлiцкага раёна ўспамiнае:
— Увогуле да Калядаў усё патрэбна было давесцi да ладу: i гаспадарку, i хату. У хаце чыста прыбiралiся. Хавалi ўсе прылады працы, якiмi карысталiся ўвесь год, нават верацяно трэбы было хаваць.
Адмысловым упрыгожаннем на Каляды быў саламяны павук. Салома сiмвалiзавала i пладавiтасць зямлi, i цеплыню сонца. Строгая геаметрычная форма павука дазваляла нiбыта структураваць прастору ў хаце, аберагаючы жыццё чалавека ад усяго дрэннага. Дарэчы, напярэдаднi Калядаў старога, мiнулагодняга саламянага павука спальвалi, i адразу ж патрэбна было зрабiць новага, размясцiць яго ў хаце пад столлю.
— На Каляды з 6 на 7 студзеня калядоўшчыкi хадзiлi з зоркай — сiмвалам той самай Вiфлiемскай зоркi, — кажа Наталля Раманович. — Яны спявалi песнi, што па сюжэце нагадваюць пра нараджэнне Хрыста, пра анёлаў, якiя славiлi гэтае нараджэнне, расказвалi гiсторыю пра цара Iрада, пра Божую Мацi i Хрыста, як яны ўцякалi, i гэтак далей.
Звычайна зорку рабiлi пяцi- цi васьмiканцовай, аздаблялi каляровай паперай, блiскучымi стужкамi, бантамi i тканiнай. У цэнтр каляднай зоркi традыцыйна наклейвалi абразок, малюнак, персанажаў батлейкi. Часам унутры зоркi ставiлi свечку, але гэта традыцыя не Гродзеншчыны.
Падыходзячы да хаты, адзiн з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носiць зорку, заходзiць у двор, стукае ў акно i пытае: «Цi пусцiце звязду?» Калi гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута i пачынаюць спяваць.
Цiкава, што звязда абавязкова «заходзiць» у хату першай, а «выходзiць» апошняй. Мясцовыя фалькларысты лiчаць, што яна прыносiць шчасце i дабрабыт гаспадарам.
Падчас фальклорных экспедыцый высветлiлася, што на Гродзеншчыне на калядаванне вельмi распаўсюджаным быў вобраз Бусла. У гурце калядоўшчыкаў ён сiмвалiзуе вышэйшы свет, дзядоў, разам з усiмi нясе дабрабыт у хату. У Бусла роля даволi простая: ён маўклiва ходзiць, мог прытанцоўваць, «дзяўбсцi» гаспадароў i iх дзяцей, каб пасмяшыць, заглядаць у гаршкi з ежай, а гаспадары яго частуюць альбо гарэлкай, альбо жытам на талерцы.
Iмправiзаваную галаву бусла прымацоўваюць на палку. Чалавек носiць яе над сабой уверсе, а сам хаваецца пад белай прасцiной. У афарбоўцы касцюма Бусла дамiнiравалi тры колеры: белы, чырвоны i чорны. Гэта наогул старажытная колеравая трыяда гарадзенскай вопраткi.
yasko@sb.by
Лiчылася, як сустрэнеш Каляды, навагоднi вечар, такiм будзе i ўвесь год. Казалi: «Прыйшлi Каляды — усе рады», нагадвае намеснiк дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасцi Наталля Рамановiч. Падчас Каляд паўсюдна ў Гродзенскай вобласцi наладжвалi калядаванне, якое працягвалася каля двух тыдняў.

Абрад калядавання ў Іўеўскім...– Вадзiлi «казу», каб на полi вырас добры ўраджай, «мядзведзя», каб у сям'i ўсе былi здаровыя i багатыя, — дадае Наталля Рамановiч. — Вiншавалi гаспадароў. Арганiзоўвалi варажбу, розныя забавы i гульнi, спявалi песнi — калядкi, шчадроўкi. Сярод калядоўшчыкаў абавязкова быў i Зорканоша, якi насiў зорку — сiмвал дабра i свята.
Калядныя святкаваннi ў Гродзенскай вобласцi — традыцыя шматвяковая. Работнiкi клубных устаноў культуры з пашанай праводзяць абрады продкаў, таму ўжо з пачатку снежня пачынаюць рыхтавацца да рэалiзацыi цыкла мерапрыемстваў, якiя накiраваны на вяртанне народных традыцый.
— Абыход двароў, рытуальнае застолле, моладзевыя вечарынкi, гульнi ды iгрышчы — гэта ўсё беларускiя Каляды, жывая традыцыя народа, якую можна пабачыць на ўласныя вочы ў Гродзенскай вобласцi, а яшчэ цiкавыя майстар-класы ад майстроў дамоў рамёстваў вобласцi па вырабе каляднай зоркi, ланцужкоў i ёлачных цацак з матэрыялаў, якiмi карысталiся нашыя продкi, — падказвае Наталля Рамановiч.
...і Гродзенскім раёнах.Лiдзiя Шушкевiч з вескi Сёгда (Каралiно) Карэлiцкага раёна ўспамiнае:
— Увогуле да Калядаў усё патрэбна было давесцi да ладу: i гаспадарку, i хату. У хаце чыста прыбiралiся. Хавалi ўсе прылады працы, якiмi карысталiся ўвесь год, нават верацяно трэбы было хаваць.
Адмысловым упрыгожаннем на Каляды быў саламяны павук. Салома сiмвалiзавала i пладавiтасць зямлi, i цеплыню сонца. Строгая геаметрычная форма павука дазваляла нiбыта структураваць прастору ў хаце, аберагаючы жыццё чалавека ад усяго дрэннага. Дарэчы, напярэдаднi Калядаў старога, мiнулагодняга саламянага павука спальвалi, i адразу ж патрэбна было зрабiць новага, размясцiць яго ў хаце пад столлю.
— На Каляды з 6 на 7 студзеня калядоўшчыкi хадзiлi з зоркай — сiмвалам той самай Вiфлiемскай зоркi, — кажа Наталля Раманович. — Яны спявалi песнi, што па сюжэце нагадваюць пра нараджэнне Хрыста, пра анёлаў, якiя славiлi гэтае нараджэнне, расказвалi гiсторыю пра цара Iрада, пра Божую Мацi i Хрыста, як яны ўцякалi, i гэтак далей.
Звычайна зорку рабiлi пяцi- цi васьмiканцовай, аздаблялi каляровай паперай, блiскучымi стужкамi, бантамi i тканiнай. У цэнтр каляднай зоркi традыцыйна наклейвалi абразок, малюнак, персанажаў батлейкi. Часам унутры зоркi ставiлi свечку, але гэта традыцыя не Гродзеншчыны.
Падыходзячы да хаты, адзiн з калядоўшчыкаў, звычайна той, што носiць зорку, заходзiць у двор, стукае ў акно i пытае: «Цi пусцiце звязду?» Калi гаспадары даюць дазвол, то ўсе заходзяць у хату, становяцца насупраць чырвонага кута i пачынаюць спяваць.
Цiкава, што звязда абавязкова «заходзiць» у хату першай, а «выходзiць» апошняй. Мясцовыя фалькларысты лiчаць, што яна прыносiць шчасце i дабрабыт гаспадарам.
Абавязкова з калядоўшчыкамi «хадзiла» грацыёзная козачка, якая, наскакаўшыся ля ёлкi, падала, як нежывая, — i пакуль яе не прыводзiлi ў прытомнасць шчодрыя сялянскiя пачастункi, нiяк не магла падняцца, бо iнакш, лiчылася, пажаданнi не збудуцца.— Раней у некаторых вёсках маску Казы рабiлi з дрэва i прымацоўвалi да яе сапраўдныя рогi, але для гэтага павiнен быць добры майстар-разьбяр па дрэве, ды i рогi трэба было выкупiць у паляўнiчага, у нас такiх не было, — удакладняе Лiдзiя Шушкевiч.