Па прадукты – у «Сузор’е»
22.01.2010
Жыхары Валожына зараз могуць хадзiць па прадукты ў “Сузор’е”. Новы магазiн з’явiўся амаль у самым цэнтры горада.
Даваенны будынак, якi пуставаў больш за пяць гадоў, капiтальна адрамантавалi, памяшканне перапланавалi, тэрыторыю навокал добраўпарадкавалi. Атрымалася па-дамашняму ўтульна.
— Ва унiверсаме ўстаноўлена новае гандлёвае, а таксама сучаснае практычна бясшумнае халадзiльнае абсталяванне, што, безумоўна, палепшыла ўмовы працы, — гаворыць дырэктар ПУП “Валожынскi харчгандаль” Юзэфа Янкавец.
Пакупнiкам, асаблiва хатнiм гаспадыням, спадабалася адкрытая выкладка тавару, напрыклад, малочнай прадукцыi, каўбасных вырабаў. На вагу – садавiна i гароднiна. За прылаўкам не ўсё разгледзiш, а так больш зручна i можна спакойна даведацца пра склад прадукту, тэрмiн годнасцi i вырабляльнiка. Таксама для зручнасцi наведвальнiкаў новы магазiн працуе з васьмi ранiцы i да дзесяцi гадзiн вечара, без выхадных i перапынку на абед.
Метад самаабслугоўвання дазволiў яшчэ i значна пашырыць асартымент тавараў. Зараз магазiн прапаноўвае некалькi вiдаў рыбы, малочную прадукцыю, разнастайныя мясныя паўфабрыкаты, хлебабулачныя, кандытарскiя вырабы, бакалею i iншыя харчовыя тавары, якiя ў асноўным выпускаюць прадпрыемствы Мiнскай вобласцi i сталiцы, а таксама грамадскага харчавання i прамысловасцi Валожынскага райспажыўтаварыства. Напрыклад, значная колькасць “малочкi” – гэта прадукцыя аб’яднаных зараз мясцовага, Вiлейскага i Маладзечанскага гармалзаводаў, прадпрыемстваў з Капыля, каўбасныя вырабы прадстаўлены далiкатэсамi ад мясакамбiна-таў з Барысава, Стоўбцаў, Слуцка i сталiцы, а таксама валожынскiмi брэндамi.
Дарэчы, у сярэднiм тавара-абарот унiверсама “Сузор’е” за дзень складае каля трох мiльёнаў рублёў, адзначаюць у Валожынскiм райспажыўтаварыстве.