Самые сложные новые правила белорусского правописания
05.09.2014 11:47:00
Новыя правілы беларускага правапісу існуюць ужо чатыры гады, а многія і сёння пішуць з памылкамі. Што найбольш складана запомніць?
- Нью-Йорк стаў Нью-Ёркам. Гукавое спалучэнне [й]+галосны ў пачатку і сярэдзіне слова перадаецца ётавымі галоснымі.
- Зараз мы працуем за камп’ютарам, а не камп’ютэрам. Канцавыя элементы -эр, -эль у словах іншамоўнага паходжання перадаюцца як -ар, -аль.
- Трыо ператварылася ў трыа. Прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання значна пашырыўся: адажыа, трыа, сальфеджыа, медэа, Токіа.
- Фаўна займела “у нескладовае”. У словах іншамоўнага паходжання стала часцей ужывацца “ў”: цяпер мы можам пісаць “ва ўніверсітэце”, “здольнасці ўнікальныя” і інш.
- Дзесяты клас стаў дзясятым. У першым пераднаціскным складзе ў словах кшталту дзявяты, пяцьдзясят, сямнаццаць пішам не “е”, як раней, а “я”.
- “Сястру” стала магчыма дзяліць як заўгодна. Па новых правілах пры збегу зычных унутры слова яно пераносіцца ў любым месцы. Напрыклад, дапускаюцца і “ся-стра”, і “сяс-тра”, і “сяст-ра”.
- Бог — толькі з вялікай літары. Цяпер імёны божастваў і вытворныя ад іх, а таксама падобныя па сэнсу словы прапануецца пісаць толькі з вялікай літары: Бог, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Тройца.