На Гродненщине устраивают ночь традиционных белорусских танцев
18.10.2019 12:23:11
Людмила МИНКЕВИЧ
Аўтэнтычная харэаграфія займае адно з вядучых месцаў у багатай традыцыйнай культуры беларусаў.
Адчуць сябе часткай традыцыйнай танцавальнай культуры можна і ў наш час. Заўтра на Гродзеншчыне трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў, якую ладзяць удзельнікі сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў». Вечарына «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках» пройдзе ў аграсядзібе «Гэлена» ў вёсцы Казіміраўцы Гродзенскага раёна. Арганізатары запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых. На танцполе дзейнічае адзін прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, не ўмееш — становішся ў кола і вучышся ў іншых.
Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы Kapela Niwinskich і Kanka Franka з Польшчы, Briсka з Латвіі, «От-Туда» з Расіі, «На таку», Folk Band Kolisnija і «Танцы гарадзенскіх дворыкаў» з Беларусі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы, нагадваюць арганізатары свята, рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Упершыню госці завітаюць на кірмаш музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі. Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі і забавамі.
mila@sb.by
Нашы продкі ўмелі адпачываць. Прычым гэта быў вельмі актыўны адпачынак — з песнямі, гульнямі і, вядома, танцамі. Танцавалі не только на святы, але і ў звычайныя дні пасля працы. Полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, кракавяк, падэспань, «Лысы», «Месяц», «Верабейка», «На рэчаньку», «Якаў», «Млын»… Чаго толькі не было ў рэпертуары беларусаў! Нягледзячы на мудрагелістыя назвы, большасць танцаў была вельмі простай ў выкананні, каб усе госці вечарын маглі адчуць сябе паўнавартаснымі ўдзельнікамі. Дастаткова было стаць у кола і зрабіць некалькі нескладаных рухаў. Каб заахвоціць выканаўцаў і далучыць пачаткоўцаў, арганізоўваліся не толькі парныя, але і гуртавыя танцы, танцы-гульні, са зменай пар.
Адчуць сябе часткай традыцыйнай танцавальнай культуры можна і ў наш час. Заўтра на Гродзеншчыне трэці раз адбудзецца міжнародная сустрэча аматараў традыцыйнай музыкі і танцаў, якую ладзяць удзельнікі сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў». Вечарына «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках» пройдзе ў аграсядзібе «Гэлена» ў вёсцы Казіміраўцы Гродзенскага раёна. Арганізатары запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых. На танцполе дзейнічае адзін прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, не ўмееш — становішся ў кола і вучышся ў іншых.
mila@sb.by
Фота з сацыяльных сетак арганізатараў свята