Ксёндз Кірыл Бардонаў. Пачатак пекла — гэта ноч нашага эгаізму
30.04.2021 14:33:08
Як часта мы жывём, сканцэнтраваныя толькі на сабе і нашых жыццёвых праблемах? Як часта мы самотныя ў нашых сем’ях, працоўных калектывах, у нашых вёсках і гарадах? Вакол нас можа быць мноства людзей, але, калі кожны заняты толькі сабой, жыццё становіцца нязносным. Такая сітуацыя зусім не новая, пра яе ўзгадвалася ўжо ў Бібліі.
Евангелле паводле Яна апісвае сканцэнтраванасць людзей на сабе і цемру чалавечых слабасцей, выкарыстоўваючы метафару ночы. Напярэдадні свайго арышту і смерці на крыжы Хрыстос ведаў, хто з апосталаў хоча выдаць яго яўрэйскім элітам. Таму падчас вячэры ён сказаў Іудзе Іскарыёту: «Што маеш рабіць, рабі хутчэй». Здраднік выйшаў вонкі, а там была ўжо ноч. «Была ноч» — гэта вобраз цемры зла і цемры граху. Іуда выходзіць у цемру, далей ад Хрыста, ад сапраўднага Святла.
Калі скончылася вячэра, Хрыстос выйшаў у цемру. У суправаджэнні апосталаў Пятра, Якуба і Яна ён накіраваўся ў Аліўны сад, дзе маліўся перад сваім арыштам. Месіі было важна сярод ночы, напярэдадні цярпенняў за ўсё чалавецтва не заставацца аднаму. У цемры ж эгаізму мы дрэнна бачым адзін аднаго, нашы асабістыя сувязі абрываюцца, вельмі вострым становіцца пачуццё самоты. У гэтым змроку Хрыстос скажа тром сваім вучням: «Засмучана душа мая аж да смерці». Як ніколі раней, для яго была важна прысутнасць вучняў.
Хрыстос адчувае страх, бо павінен памерці, а таксама таму, што ведае пра змрок зла, наліты ў келіх, які яму давядзецца выпіць. Ён прадбачыў свае цярпенні і маліўся ў цемры Аліўнага саду за кожнага з нас, каб мы не далі перамагчы ночы сканцэнтраванасці толькі на сабе.
Хрыстос захацеў аддаць сябе ў рукі людзей, якія будуць яго мучыць, каб дастукацца да нашых сэрцаў. Магчыма, прыйшоў час адкрыць яму дзверы нашай душы, упусціць у наша жыццё і дазволіць залячыць тыя раны, якія не дазваляюць жыць не толькі для саміх сябе?
У час пандэміі, калі хворыя вымушаны знаходзіцца ў жорсткай ізаляцыі і самоце, будзем падтрымліваць адзін аднаго словам, справай і малітвай, каб не паддавацца эгаізму і роспачы. Праваслаўны святар Аляксандр Мень так разважаў пра праблемы ў жыцці чалавека: «Радавацца ўмее толькі той, хто ўмее плакаць! Радасць нельга захаваць, уцякаючы ад цярпенняў. Той, хто пастаянна баіцца няшчасцяў, ніколі не будзе шчаслівы». Хрыстос не абяцаў сваім вучням лёгкага жыцця і сам не пазбягаў цярпення, каб даць нам прыклад, як пераносіць іх з годнасцю, а таксама для таго, каб мы не адчувалі сябе самотнымі ў хвіліны выпрабаванняў.
Ксёндз Кірыл БАРДОНАЎ.