Неизвестные штрихи к портрету Максима Танка
15.09.2017 07:28:36
Максім Танк. Гучнае імя і магутная постаць у гісторыі нашай літаратуры. Яркі талент, самабытны. Паэт-патрыёт, бунтар, наватар, філосаф. Лаўрэат дзяржаўных прэмій, Герой Сацыялістычнай працы, ганаровы грамадзянін Мінска, старшыня Вярхоўнага Савета БССР, акадэмік. І гэта — не ўвесь пералік высокіх званняў, пасад і адзнак. А што за велічным хрэстаматыйным вобразам вядомага пісьменніка і грамадскага дзеяча? Вось толькі некалькі цікавых штрыхоў да партрэта Максіма Танка, народнага паэта Беларусі, з дня нараджэння якога 17 верасня спаўняецца 105 гадоў.
Не трэба аркестра
Максім Танк быў вельмі сціплым чалавекам. Красамоўны факт. У сваю бытнасць старшынёй Вярхоўнага савета БССР ён мог карыстацца дзяржаўным аўтамабілем. Але выклікаў усяго некалькі разоў, лічыў, няёмка. Тое ж самае з машынай Саюза пісьменнікаў, яго Танк узначальваў амаль 20 гадоў. Сын паэта ўспамінаў, што ў чаканні аўтамабіля бацька заўсёды нашмат загадзя выходзіў на вуліцу, каб толькі шафёру не давялося яго чакаць. А калі жонка, збіраючыся на базар, іншы раз прасіла выклікаць машыну, каб пад’везці цяжкія сумкі, адказваў, што лепш закажа ёй таксі. За выезды на дачу шафёру плаціў.
Дома ў Яўгена Іванавіча (сапраўдныя імя і прозвішча Танка — Яўген Скурко) не было спецыяльнага абсталяванага пісьменніцкага кабінета. Дый які кабінет, калі трое дзяцей у сям’і. Працаваў, дзе прыйдзецца, – прысядзе і піша.
У сваім перадсмяротным завяшчанні Максім Танк забараніў хаваць яго на Маскоўскіх могілках у Мінску. Хацеў – на Мядзельшчыне, у роднай вёсцы Пількаўшчына, побач з бацькамі. Прытым прасіў, каб у час апошняга развітання не было нічога лішняга і паказнога, ніякіх аркестраў, пафасных прамоў і вынасу ордэнаў. Дарэчы, пры жыцці саромеўся іх насіць, бо было надта многа, хоць і заслужаных, ваенных і працоўных. Яшчэ адзін запавет – ніякіх помнікаў.
Усё было выканана. Над магілай паэта ў родных мясцінах узвышаюцца два крыжы – яму і любай жонцы Любові Андрэеўне.
Пра Любоў і каханне
Танку пашанцавала — ён сустрэў сваю адзіную і на ўсё жыццё. Абодва нарадзіліся ў 1912-м, і памерлі ў адзін год, у 1995-м. Яна — у сакавіку, ён — у жніўні. Не мог без яе… Вельмі кахалі адзін аднаго і пранеслі гэтае светлае пачуццё да апошніх дзён. Ён заўсёды імкнуўся і не цураўся дапамагчы ёй у хатніх справах, клапаціўся пра яе, яна была першым слухачом і галоўным крытыкам яго твораў. Калі Любові Андрэеўны не стала, урну з яе прахам паэт трымаў дома. А калі сам паўшоў з жыцця, урну апусцілі ў магілу разам з ім. Так яны з жонкай дамовіліся загадзя. Каб і вечны спакой знайсці побач.
Кароль прэферанса
Максім Танк выдатна гуляў у карты, у прэферанс. Выключную меў памяць і ігрок быў заўзяты. Кампанія для гэтай справы — Аркадзь Куляшоў, Кандрат Крапіва, Максім Лужанін, Пімен Панчанка, ён, дарэчы, быў найлепшым сябрам Танка яшчэ з часоў Вялікай Айчыннай, калі яны працавалі ў франтавым друку.
Збіраліся ігракі звычайна ў доме Танка і сядзелі па некалькі сутак, нават абедаць не ўставалі, перакусвалі ў працэсе. Прычым, гулялі не на інтарэс, а на грошы. Танку заўсёды шанцавала. Жонка яго на гэты конт жартам казала, маўляў, кідаў бы вершы пісаць, а лепш прэферансам займаўся.
Да слова, пажартаваць паэт і сам любіў, пачуццё гумару меў выдатнае. Смех побач з ім быў чутны заўсёды. Добра расказваў анекдоты. Падчас застолляў быў заўсёдным тамадой, хоць сам не піў і, дарэчы, не курыў. Нават у час сур’ёзных пасяджэнняў у Саюзе пісьменнікаў мог усіх рассмяшыць, каб разрадзіць абстаноўку.
Ірына ЮР’ЕВА