Посмотрели, как делают масляного барашка к Пасхе
23.04.2022 11:32:00
Старадаўні рэцэпт масленага барана да Вялікадня захоўваюць у Глыбоцкім раёне
Дзіўныя велікодныя традыцыі трапляюцца ў беларускіх сёлах ды вёсках. Дзесь у біткі іграюць, дзесь качаюць яйкі. У асобных мясцінах ладзяць абрад валачобніцтва. А ў вёсцы Мацюкова, што на Віцебшчыне, збераглі даўні звычай лепкі барана з масла да святочнага стала. Карэспандэнты «СГ» наведаліся да сям'і, дзе гатуюць барашка, і паназіралі за працэсам.
Традыцыя вырабу незвычайнай стравы жыве дзякуючы Марыне Хрол. Гаспадыня кожны год падае баранчыка з падсоленага хатняга сметанковага масла. Гэтак жа радавалі ім свае сем'і мама, бабуля, прабабуля жанчыны.
— У нашай сям'і з даўніх часоў існуе такая традыцыя: кожны год перад Вялікаднем робім масленага барана, — тлумачыць Марына Хрол. — Чаму менавіта яго? Баран сімвалізуе Ісуса Хрыста, які, нібыта ягня, прынесенае на ахвяру, пакутаваў за нашы грахі. На стале ён стаіць як самая прыгожая страва. Я майстар гэтай традыцыі ў чацвёртым пакаленні. Елі мы барана пасля Вялікадня. Падчас свята ён стаяў як сімвал.
Як стварыць цуд сваімі рукамі? Спачатку з вялікага кавалка масла робіцца «каркас» па форме тулава барана. Затым Марына пачынае апранаць яго ў «залатое руно». Шматочак масла кладзе ў марлю і старанна выціскае яго. Атрымліваецца нібы звычайная поўсць. Гадзіна працы — і кулінарны шэдэўр гатовы! У нядзелю ён зойме галоўнае месца на святочным стале, а з панядзелка ім можна будзе пачаставацца.
Дарэчы, некалькі гадоў таму гэтае ўменне прызналі нематэрыяльнай культурнай спадчынай ЮНЕСКА.