У пасланнi арцыбiскупа Юзафа Станеўскага, у прыватнасцi, гаворыцца: «Радасць сённяшняга дня, радасць гэтых дзён, — гэта тая самая радасць, якую спазналi Апосталы i вучнi, калi адкрылi неверагодную, з чалавечага пункту гледжання, рэчаiснасць, што Хрыстус, якi ўкрыжаваны, Хрыстус, якi сапраўды памёр, жывы; што магiла пустая. …Рэчаiснасць, якая выклiкае радасць, i радасць, якая вынiкае з гэтай рэчаiснасцi».
Арцыбiскуп Юзаф Станеўскi.
Нагадваецца духоўны сэнс галоўнага хрысцiянскага свята: «Пан Езус усiм, хто верыць у Яго, прынёс найлепшую навiну: Бог ёсць магутны. Бо Ён перамог нават смерць. А калi гэта так, то Езус таксама дае i нам надзею на нашу шчаслiвую будучыню — калi мы будзем прытрымлiвацца Яго вучэння, калi будзем захоўваць запаведзi, то будзем жыць вечна. Зямное жыццё, часта поўнае цяжкасцяў, хваробаў i цярпенняў, неўзабаве скончыцца, а неба адкрые перад намi перспектыву жыцця, поўнага шчасця…»
Гучыць заклiк: «Няхай гэтая радасць напоўнiць нашы сэрцы i заахвоцiць нас, каб мы, нягледзячы на шматлiкiя перашкоды, з якiмi мы сутыкаемся кожны дзень, былi напоўнены пазiтывам i надзеяй».
Прыводзяцца такiя словы: «Сёння надзвычай важна падкрэслiць гэта: цярпеннi нiколi не паходзяць ад Бога, Бог не робiць нiчога дрэннага, бо Ён — крынiца любовi, крынiца жыцця i святла. Ён не хоча нi чалавечага гора, нi прыродных катаклiзмаў, нi аварый, нi войнаў. Бог заўсёды з тымi, хто церпiць, з тымi, каму дрэнна, i Ён дае нам ласку суцяшаць тых, хто пакутуе».
Зазначаецца важная адметнасць: «Мы лiчым, што святасць занадта патрабавальная, што святыя — гэта бездакорныя людзi, якiя жывуць далёка ад нас, i мы не маем доступу да iх кола. Аднак усё зусiм наадварот. Вакол нас жыве мноства добрых, сцiплых, мудрых людзей, глыбока веруючых, а таксама тых, што змагаюцца са сваёй грахоўнасцю, ад якой нiхто не вольны».
У сваiм пасланнi мiтрапалiт Юзаф Станеўскi заклiкае вернiкаў: «Сённяшняе свята павiнна перамянiць таксама i нас. Кожны, хто святкуе ўваскрасенне Хрыста, павiнен праверыць свае паводзiны».
«Любыя вернiкi! Ахвяра на крыжы, уваскрасенне i ўнебаўшэсце складаюць дасканалы план збаўлення кожнага чалавека. …Мы таксама ўваскрэснем, «i ўжо не будзе нi смерцi, нi смутку, нi плачу, нi болю ўжо не будзе» (Ап. 21, 4)», — гаворыцца ў Пасхальным пасланнi. Гэтыя словы падмацоўваюцца бласлаўленнем.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Арцыбiскуп Юзаф Станеўскi.Нагадваецца духоўны сэнс галоўнага хрысцiянскага свята: «Пан Езус усiм, хто верыць у Яго, прынёс найлепшую навiну: Бог ёсць магутны. Бо Ён перамог нават смерць. А калi гэта так, то Езус таксама дае i нам надзею на нашу шчаслiвую будучыню — калi мы будзем прытрымлiвацца Яго вучэння, калi будзем захоўваць запаведзi, то будзем жыць вечна. Зямное жыццё, часта поўнае цяжкасцяў, хваробаў i цярпенняў, неўзабаве скончыцца, а неба адкрые перад намi перспектыву жыцця, поўнага шчасця…»
Гучыць заклiк: «Няхай гэтая радасць напоўнiць нашы сэрцы i заахвоцiць нас, каб мы, нягледзячы на шматлiкiя перашкоды, з якiмi мы сутыкаемся кожны дзень, былi напоўнены пазiтывам i надзеяй».
Прыводзяцца такiя словы: «Сёння надзвычай важна падкрэслiць гэта: цярпеннi нiколi не паходзяць ад Бога, Бог не робiць нiчога дрэннага, бо Ён — крынiца любовi, крынiца жыцця i святла. Ён не хоча нi чалавечага гора, нi прыродных катаклiзмаў, нi аварый, нi войнаў. Бог заўсёды з тымi, хто церпiць, з тымi, каму дрэнна, i Ён дае нам ласку суцяшаць тых, хто пакутуе».
Зазначаецца важная адметнасць: «Мы лiчым, што святасць занадта патрабавальная, што святыя — гэта бездакорныя людзi, якiя жывуць далёка ад нас, i мы не маем доступу да iх кола. Аднак усё зусiм наадварот. Вакол нас жыве мноства добрых, сцiплых, мудрых людзей, глыбока веруючых, а таксама тых, што змагаюцца са сваёй грахоўнасцю, ад якой нiхто не вольны».
У сваiм пасланнi мiтрапалiт Юзаф Станеўскi заклiкае вернiкаў: «Сённяшняе свята павiнна перамянiць таксама i нас. Кожны, хто святкуе ўваскрасенне Хрыста, павiнен праверыць свае паводзiны».
«Любыя вернiкi! Ахвяра на крыжы, уваскрасенне i ўнебаўшэсце складаюць дасканалы план збаўлення кожнага чалавека. …Мы таксама ўваскрэснем, «i ўжо не будзе нi смерцi, нi смутку, нi плачу, нi болю ўжо не будзе» (Ап. 21, 4)», — гаворыцца ў Пасхальным пасланнi. Гэтыя словы падмацоўваюцца бласлаўленнем.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Нравится читать наши новости и материалы? Добавьте нас в «Google Рекомендации» по ссылке.

