Нашы вытокі
16.02.2018 16:19:10
Для Беларусі 2018 год значны не толькі з пункту гледжання далейшага росту і развіцця нацыянальнай эканомікі, але перш за ўсё ў палітычным аспекце. Сёлета рэспубліка выбірае прадстаўнікоў мясцовага самакіравання. 18 лютага на выбарах мясцовых Саветаў 28-га склікання мы павінны будзем аддаць свае галасы за самых годных кандыдатаў у дэпутаты, якія прэтэндуюць на 18 111 мандатаў. Дакладная лічба грамадзян, якія могуць скарыстаць сваё выбарчае права падчас цяперашняй выбарчай кампаніі, 6 мільёнаў 929 тысяч 525 чалавек.
Для маніторынгу кампаніі пры Цэнтрвыбаркаме акрэдытаваны звыш за 40 замежных і больш за 28 тысяч нацыянальных назіраль-нікаў, якія маюць права наведваць любы з 5870 выбарчых участкаў, створаных у краіне.
З 13 па 17 лютага ідзе датэрміновае галасаванне. Заўтра — апошні дзень яго правядзення. Той, хто яшчэ не вызначыўся з часам наведвання выбарчага ўчастка, — не спазніцеся. З вопыту папярэдніх кампаній вядома: прыкладна трэцяя частка выбаршчыкаў карыстаецца такой магчымасцю галасавання. Да таго ж, не трэба забываць: мясцовыя выбары адкрываюць шлях да найважнейшых палітычных кампаній двух бліжэйшых гадоў — парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
Што ж такое сёння мясцовыя Саветы? Нагадаю, у нас працуюць дзве самастойныя сістэмы органаў улады: мясцовае самакіраванне (мясцовыя Саветы дэпутатаў) і мясцовае кіраванне (выканкамы, раённыя адміністрацыі). Прычым, мясцовыя Саветы дэпутатаў — па заканадаўству — з’яўляюцца прадстаўнічымі органамі ўлады. Праз гэты дзяржаўны інстытут грамадзяне нашай краіны, якія жывуць у гарадах, раёнах, пасёлках і сельсаветах ажыццяўляюць кіраванне ўсімі мясцовымі пытаннямі. Склад Саветаў мясцовага ўзроўню выбіраецца насельніцтвам, а значыць, дэпутаты абавязкова павінны трымаць справаздачу перад сваімі выбаршчыкамі.
Да выключнай кампетэнцыі Саветаў, згодна з Канстытуцыяй, належаць пытанні вызначэння і прыняцця ставак мясцовых падаткаў, зацвярджэння мясцовых бюджэтаў і адпаведна справаздач аб выкананні. Сярод іх асноўных функцый — кіраванне камунальнай уласнасцю і мясцовымі прыроднымі рэсурсамі, вырашэнне пытанняў жыллёвага будаўніцтва, добраўпарадкаванне тэрыторый, дарожнае будаўніцтва і многае іншае.
Таму ўсім выбаршчыкам у той акрузе, дзе яны зарэгістраваны, цяпер трэба зрабіць асэнсаваны выбар, аддаючы свой голас менавіта за таго кандыдата ў дэпутаты, якому можна даверыць будучыню роднага краю.
На гэтай зямлі нам жыць і працаваць.
Духоўную сувязь з бягучай палітычнай кампаніяй мае іншая падзея, якая днямі адбылася ў Беларусі. Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод лепшым работнікам аграрнай галіны наш Прэзідэнт абвясціў у краіне 2018-ы Годам малой радзімы.
Асэнсоўваючы прыняцце падобнага рашэння Аляксандр Лукашэнка паразважаў аб важнасці малой радзімы ў лёсе чалавека: “Яна мае шмат адценняў. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе альбо невялічкі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — куточак дзікай прыроды, які калісьці вельмі кранаў тваю душу, дорачы пачуццё насычанасці жыцця і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь”.
На думку кіраўніка дзяржавы, надышоў час не толькі ўзгадаць пра свае карані, пра мясціны, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг роднай зямлі. З гэтым нельга не пагадзіцца, паколькі менавіта на малой радзіме — нашы вытокі. Яны на працягу ўсяго жыцця, нібыта чыстыя духоўныя крыніцы, узбагачаюць і падтрымліваюць кожнага з нас.
Вось такія навіны. Сустрэнемся...
Ігар Савосценка, галоўны рэдактар
sav@sb.by