Нашаму Напалеону — 200
07.02.2007 01:00:00
На нумiзматычных рарытэтах паўсталi партрэт вядомага беларускага мастака, кампазiтара i публiцыста i фрагмент архiтэктурна-ландшафтнага пейзажу, выкананы з яго лiтаграфii. Срэбная манета выйдзе тыражом 5 тысяч, медна-нiкелевая — 7 тысяч.
Напалеон Орда нарадзiўся 12 лютага 1807 года ў Iванаўскiм раёне Брэсцкай вобласцi. За 75 гадоў свайго надзвычай насычанага жыцця ён паспеў павучыцца ў Вiленскiм унiверсiтэце, паў-дзельнiчаць у паўстаннi 1830—1833 гадоў, удасканалiць сваё майстэрства iгры на фартэпiяна ў Фрэдэрыка Шапэна, пабыць дырэктарам Iтальянскай оперы ў Парыжы. У спадчыну Беларусi Орда пакiнуў мноства паланэзаў i больш за 200 замалёвак архiтэктуры розных куткоў нашага краю.
Пацешаць нумiзматаў i новыя срэбныя i медна-нiкелевыя манеты, прысвечаныя Масленiцы. Iх рэалiзацыя пачынаецца сёння.