Трэцяга ліпеня мы адзначаем галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці
01.07.2016 11:34:51
Трэцяга ліпеня мы адзначаем галоўнае свята краіны — Дзень Незалежнасці. Сёлета наш народ святкуе 25-годдзе беларускай дзяржаўнасці, атрыманне свайго суверэнітэту і 72-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У гонар Дня Незалежнасці ў сталіцы пройдзе ўрачысты парад войск Мінскага гарнізона. Усяго ў гэтым юбілейным мерапрыемстве будуць задзейнічаны каля пяці тысяч чалавек. Разам з прадстаўнікамі Беларусі ў неба над Мінскам падымуцца баявыя самалёты і верталёты саюзнай Расіі.
Амаль адначасова з гэтай знакавай датай адбылася не менш прыкметная гістарычная падзея — пяты Усебеларускі народны сход, рэальна дзеючы на сёння механізм народаўладдзя.
У выніку ўсебаковага абмеркавання на рэспубліканскім форуме яго дэлегаты прынялі новую Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады. Асноўнымі палажэннямі дакумента вызначаны ключавыя арыенціры грамадства на бягучую “пяцігодку”: грунтуючыся на росце канкурэнтаздольнасці эканомікі і інавацыйнага развіцця ўзняць узровень жыцця насельніцтва. Для дасягнення згаданых мэт, стварэння ў недалёкай перспектыве эканомікі ведаў выбраны прыярытэты — інвестыцыі, занятасць, экспарт, інфарматызацыя, моладзь.
Паводле слоў Прэзідэнта, “Усебеларускі сход адбыўся ў адказны перыяд — напярэдадні парламенцкіх выбараў, якія значна паўплываюць на далейшы лёс краіны. Ніхто, акрамя беларускага народа, не можа вырашаць, як яму жыць”. І таму свой шлях мы вызначылі самі.
Грамадзяне і кіраўніцтва краіны наважаны і далей захоўваць “пераемнасць нашага курсу і базавыя асновы беларускай мадэлі развіцця”, хочуць міру і спакою на Бацькаўшчыне, ва ўсім рэгіёне і настроены на стваральную працу.
Трэба помніць: незалежнасць дзяржавы — спрадвечная каштоўнасць. У імя цяперашняга і будучых пакаленняў за яе заплачана вялікая цана — мільёны жыццяў нашых гераічных папярэднікаў...
Са святам вас, шаноўныя сябры!
Са святам цябе, Беларусь!