Юбілей беларускай пісьменніцы Зоські Верас адзначылі ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, дзе яна 125 гадоў таму пабачыла свет
01.11.2017 15:00:56
Хмяльніцкі абласны літаратурны музей зладзіў і правёў на Падоллі (так называюць той рэгіён краіны. — Рэд.) шэраг імпрэз па святкаванні 125-х угодкаў Зоські Верас ва Украіне. Пісьменніца, выдавец, грамадскі й культурны дзеяч, батанік, мовазнаўца, чалавек энцыклапедычных ведаў... Такою Асобаю ўвайшла ў гісторыю брацкага беларускага народа дачка ўкраінскай зямлі. А ўшаноўваем мы памяць пра Зоську Верас, бо пачаўся жыццёвы шлях Людвікі-Сафіі Сівіцкай (сапраўднае імя юбіляркі) у нашым Падольскім краі, у старажытным мястэчку Мяджыбажы.
Тая падзея пакінула след: захаваўся запіс у метрычнай кнізе мясцовага касцёла. Прывядзем яго на мове арыгіналу: “Тысяча восемьсотъ девяносто второго года седьмого Ноября въ Меджибожскомъ Р(имо)К(атолическом) Костеле окрещенъ младенецъ [по имени] двухъ именъ Людвика-Софія ксен-дзомъ Фортунатомъ Пасюкевичемъ администраторомъ тогоже Костела съ совершениемъ всехъ обрядовъ Таинства.
Поручика 48-го пех(отного) Одесскаго полка Антона и Эмиліи урожденной Садовской Сивицкихъ законныхъ супруговъ дочь, родившаяся тридцатого Сентября текущего года въ м. Меджибожъ.
Воспріемниками были: Двор(янин) поручикъ Болеславъ Талвинскій съ Двор(янкой) Анастазіею Садовскою”.
Запіс паказвае, што бацька Людвікі-Сафіі ў той час быў ваенным, служыў у Мяджыбажы, што маці яе належыць да роду Садоўскі, што на абрад хрэсьбін прыехала на Падолле яе родная сястра-шляхцянка Анастасія.
Мяджыбаж — старажытны горад на Падоллі, каля самай мяжы з Валынню. Пабудаваны пры месцы зліцця Паўднёвага Буга й яго прытоку Бужка. Калі ўлічыць, што даўней рэчкі называліся Бог і Бажок, то становіцца зразумелай этымалогія назвы паселішча – гэта “між двума багамі”, міжбожжа, ранейшае Межибіж, цяперашняе Мяджыбаж. Вядомы тутэйшы замак, з якім звязаны як баі пад час старажытных войнаў, так і размяшчэнне ў ім шматлікага ваеннага гарнізона расійскай царскай арміі. Былі яшчэ вялікія летнія ваенныя вучэнні на прылеглай тэрыторыі. У свой час, дарэчы, тут нёс службу й знакаміты ў свеце генерал Тадэвуш Касцюшка, па родавых каранях ліцьвін — так называлі раней продкаў беларусаў, нараджэннем з тэрыторыі цяперашняй Брэстчыны (Івацэвіцкі раён).
У Дзяржаўным гістарычна-культурным запаведніку “Межибіж” ведаюць пра зямлячку-беларуску Людвіку Сівіцкую. Калі там праходзілі юбілейныя імпрэзы, супрацоўнікі запаведніка паказалі гасцям і наведнікам артыкул да 125-х угодкаў Зоські Верас у зборніку навуковых прац. З горыччу адзначылі: будынак касцёла, дзе адбыўся абрад хрышчэння будучай пісьменніцы, амаль цалкам быў знішчаны пры савецкім рэжыме, у 60-х гадах мінулага стагоддзя. Засталася недаруйнаванаю якраз алтарная сцяна, перад якой і было абвешчана падвойнае імя немаўляці: Людвіка-Сафія.
Пачаліся ж юбілейныя мерапрыемствы ў памяць пра пісьменніцу ў абласным літаратурным музеі. Удзел прынялі пісьменнікі Хмяльніччыны, супрацоўнікі шэрагу абласных бібліятэк: універсальнай навуковай, юнацкай і дзіцячай. Прыйшлі студэнты гуманітарна-педагагічнай акадэміі. Наш музей сабраў шматлікія матэрыялы пра Зоську Верас дзякуючы беларускім пісьменнікам Сяргею Панізьніку ды Міхасю Скоблу — гэта й дазволіла правесці юбілейныя імпрэзы. З Мінска да нас прыехаў паэт, журналіст Міхась Скобла. Яго апавяданні пра Зоську Верас ды сустрэчы з ёй, пра цікавыя даследаванні яе творчай і эпісталярнай спадчыны, укладзеныя ім і выдадзеныя кнігі твораў, успамінаў і лістоў пісьменніцы выклікалі жывую цікавасць ва ўдзельнікаў сустрэч. Асабліва цёпла й сардэчна віталі выступ Міхася на беларускай мове ў Камянец-Падольскім Нацыянальным універсітэце імя Івана Агіенкі. Шматлікая аўдыторыя выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, якія тонка ўчуваюць кожнае слова, атрымлівала сапраўдную асалоду ад гучання мовы братняга народа.
Сам жа паважаны госць потым казаў: “Калі збіраўся ехаць ва Украіну, то былі сумневы, што хоць нешта ведаюць у тым краі пра сваю зямлячку. Але з радасцю ўбачыў: ведаюць! І ў Літаратурным музеі, і ў запаведніку “Межибіж”. А цяпер будуць ведаць у бібліятэках і школах, у гуманітарна-педагагічнай акадэміі, у Нацыянальным універсітэце імя Івана Агіенкі, у каледжы культуры і мастацтва. З радасцю бачу, што пісьменніца Зоська Верас не толькі знаходзіць сваё, належнае ёй месца ў гісторыі Беларусі, яе літаратуры — яна вяртаецца і на Падолле, ва Украіну, дзе пачаўся яе жыццёвы і творчы шлях”.
Васыль Гарбацюк, дырэктар Хмяльніцкага абласнога літаратурнага музея, пісьменнік
Голас Радзімы № 42 (3546), чацвер, 2 лістапада, 2017 у PDF
Удзельнікі літаратурнай вечарыны ў памяць пра беларускую пісьменніцу Зоську Верас