С кофе наши предки познакомились в XVII веке
26.02.2021 17:45:02
Сёння многія беларусы пачынаюць сваю раніцу з кубка духмянай кавы, і ў гэтым няма нічога дзіўнага. Але так, вядома, было не заўсёды. Каву на тэрыторыі Рэчы Паспалітай пачалі ўжываць толькі ў XVII стагоддзі. Пашырэнню гэтага напою спрыяла пераможная бітва над войскамі Асманскай імперыі ў 1683 годзе. Тады на абарону Вены выступілі зборныя войскі пад камандаваннем Яна III Сабескага, караля польскага і вялікага князя літоўскага. Туркі беглі так хутка, што пакінулі ўсе свае запасы, у тым ліку 300 мяшкоў кавы. Так наша шляхта пазнаёмілася з гэтай экзотыкай.
Першапачаткова кава была напоем элітарным, але ў XVIII стагоддзі яе папулярнасць пачала хутка расці. У беларускіх гарадах з'явіліся першыя кавярні, якія спачатку называліся на нямецкі лад кафенгаўзамі. Ды прыкладу, у Гродне першы кафенгаўз адкрыў у пачатку 1770-х гадоў Антоні Тызенгаўз. Будынак стаяў на тым месцы, дзе сёння размяшчаецца галоўны корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску ў пачатку XIX стагоддзя налічвалася ўжо больш за 20 кавярняў. Каштавала кава адносна нядорага. Як піша эксперт беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі, аўтар кулінарных кніг Алена Мікульчык, за кубак кавы плацілі 6 грошаў, для параўнання — чарка гарэлкі каштавала 14 грошаў.
Каву варылі на турэцкі манер у турцы. Напой рабілі досыць моцным, часта дадавалі спецыі — кардамон, карыцу, імбір, міндаль. Пілі такую каву наступным чынам: глыток насычанай кавы, паўза, глыток вады з лімонам, каб асвяжыліся рэцэптары і другі глыток кавы быў такім жа яркім, як першы, пасля чаго зноў паўза, яшчэ глыток кавы… Затым падавалі нешта салодкае. Усходнія прысмакі не прыжыліся — з кавай ужывалі цукар, мёд, а з часам сталі гатаваць асаблівыя цукеркі. Па словах Алены Мікульчык, іх рабілі з молатых семак сланечніка, мёду, сметанковага масла і карыцы.
mila@sb.by