На Дятловщине провели театрализованный обряд "Спяваем і танцуем. Калядуем, калядуем"

Найперш калядоўшчыкі завіталі ў аддаленыя і маланаселеныя вёскі, каб парадаваць традыцыйным спевам і гульнямі іх жыхароў.


Зладзілі святочную забаву творчы калектыў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці сумесна з супрацоўнікам бібліёбуса Дзятлаўскай раённай бібліятэкі.

Калядоўшчыкі завіталі да жыхароў аддаленых і маланаселеных вёсак: Агароднікі, Жыхі, Харашкі, Белалозы, Ягаднае. На кожным прыпынку вяскоўцы цёпла сустракалі гасцей, было шмат жартаў і гумару. Дзякуючы тэатралізаванаму абраду жыхары гэтых вёсак ад душы павесяліліся і адчулі сапраўднае свята.


Як падкрэсліла Марына Лукіянец, загадчыца метадычнага аддзела Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, у нашай краіне хрысціянская абраднасць святкавання шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. А Каляды спрадвек застаюцца адным з найважнейшых абрадаў і свят у гадавым коле народных земляробчых традыцый беларусаў.

— У гэтыя дні па ўсёй краіне праходзіць дабрачынная акцыя "Ад усёй душы". У нашым раёне таксама наведваюць і віншуюць адзінокіх пенсіянераў. Наш тэатралізаваны абрад дорыць не толькі цудоўны настрой, але і дае магчымасць жыхарам вёсак наўпрост распавесці пра тое, што хвалюе, паразмаўляць, падзяліцца навінамі. Пажылым людзям неабходна дапамагаць справай і словам, бо ў старасці асабліва не хапае простай увагі, — расказала Марына Лукіянец.



Фота Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter