Мы сябруем гарадамі
15.04.2015 19:24:13
Мінск і Самара... Што аб’ядноўвае іх?
У гарадоў — як і ў людзей: у кожнага ёсць свой твар, свая гісторыя і свой лёс. А здараецца, што розныя гарады маюць нейкія агульныя рысы. Прыкладам, пасляваенная забудова праспекта Незалежнасці ў Мінску нечым нагадвае дамы Санкт-Пецярбурга — бо ў распрацоўцы плана забудовы ўдзельнічалі архітэктары ленінградскай школы. Агульныя рысы можна знайсці паміж Мінскам і Самарай (да 1991 года — Куйбышаў, “запасная сталіца” СССР). Амаль 1800 кіламетраў паміж гарадамі, а Дзень горада адзначаюць практычна ў адзін час: Мінск — у другую суботу верасня, а Самара — у другую нядзелю верасня. І ўрачыстасці ў абодвух гарадах не абмяжоўваюцца адным днём.
Беларусы на адкрыцці помніка першаму ваяводзе Самары
“Летась самарскія беларусы прымалі ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах Свята горада, якое доўжылася тры дні, у тым ліку і ў адкрыцці помніка будаўніку і першаму ваяводзе Самары князю Рыгору Засекiну, — згадвае Ірына Глуская, прэзідэнт Самарскай абласной грамадскай арганізацыі беларусаў “Руска-Беларускае Братэрства 2000”. — У цырымоніі адкрыцця помніка ўдзельнічала юная беларуска Паліна Мешчаракова з сяброўкамі і яе мама, актывістка нашай суполкі Аксана Шындзiна”. Апошняя дадае, што Самара — горад шматнацыянальны, і беларусы ў нацыянальных строях засведчылі свой актыўны ўдзел у яго жыцці. Паліна заўсёды з радасцю апранае беларускі касцюм і ахвотна расказвае пра Беларусь, традыцыі беларусаў. Кіраўніца моладзевага аддзялення арганізацыі самарскіх беларусаў Юлія Цяплянская ахвотна ўспамінае, як летась яна з сябрамі была ў Мінску на ўрачыстасцях з нагоды 70-х угодкаў Вызвалення Беларусі. Суайчыннікам з Паволжа хочацца пабываць і на Дні горада Мінска, і для таго робяцца пэўныя захады. Яны ж, удзельнічаючы ў Дні Самары, расказваюць пра Мінск, Беларусь жыхарам і гасцям горада.
Увогуле беларусы Самары — заўсёды жаданыя госці на ўсіх гарадскіх і абласных мерапрыемствах. Летась, напрыклад, вакальны ансамбль “Каданс” удзельнічаў і ў гарадскім фэсце “Самарская хваля” — свяце яднання народаў, якія здаўна дружна жывуць на самарскай зямлі. “Кадансаўцы” спявалі беларускія і рускія песні, а нацыянальныя беларускія строі на сцэне фэсту паказалі Юлія Цяплянская і яе жаніх Георгій Курмакоў: у той дзень, дарэчы, ён прымерыў яго ўпершыню.
Мінск і Самара... Што яшчэ аб’ядноўвае гэтыя гарады? Па ініцыятыве самарскіх беларусаў, якую падтрымала гарадміністрацыя Самары, рыхтуецца падпісанне дамовы аб пабрацімскіх сувязях паміж гарадамі. І 2 ліпеня 2014 года падпісана было пагадненне аб развіцці партнёрскіх адносін паміж адміністрацыяй Заводскага раёна Мінска і суполкай “Руска-Беларускае Братэрства 2000”.
Мінск і Самару звязваюць даўнія добрыя стасункі. У 1933-1992 гадах Беларускі дзяржінстытут народнай гаспадаркі насіў імя Валяр’яна Куйбышава. Вуліца яго імя ёсць у Мiнску, а ў Самары — вуліца Мінская. І самарскi футбольны клуб “Крылы Саветаў” займае асаблівае месца ў беларускім футболе: практычна ў кожным сезоне ў камандзе гуляюць футбалісты з Беларусі. Каманду жартам называюць базавым футбольным клубам зборнай Беларусі: прайшлі праз яе многія гульцы нацыянальнай зборнай.
У сезоне 2014-15 у ФК “Крылы Саветаў” (Самара) гуляюць Станіслаў Драгун і Сяргей Карніленка. З сакавіка 2013-га ў клубным цэнтры падрыхтоўкі футбалістаў трэнерам-селекцыянерам працуе Дзяніс Коўба, футбольная кар’ера якога пачалася ў Віцебску. У самарскай камандзе Дзяніс гуляў 12 сезонаў, меў больш за 250 матчаў за клуб у розных турнірах, стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Расіі 2004 года і фіналістам Кубка Расіі.
З Самарай звязана жыццё опернага пастаноўшчыка, народнага артыста Беларусі Сямёна Штэйна. Праславіў Самару і пісьменнік Эдуард Кандратаў, які нарадзіўся ў Магілёве.

Мікалай Бойка