Австрийские и белорусские художники организуют совместную выставку
04.09.2020 15:29:06
Людмила МИНКЕВИЧ
Сёння ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца Міжнародная выстава сучаснага мастацтва «Музыка і святло» з удзелам мастакоў з Аўстрыі і Беларусі. У праекце задзейнічаны 14 замежных аўтараў і 11 айчынных. Усе іх творы аб’ядноўвае адно — любоў да музыкі.
— У работах, прадстаўленых у экспазіцыі, гукавыя і візуальныя вобразы аб’ядноўваюцца ў новую стыхію, якая прадстаўляе сабой, па законе сінергіі, нешта большае, чым сума частак, — разважае куратар выставы Алена Цагельская. — Мастацтва бачнай музыкі заразліва сваім натхненнем, яркімі вобразамі, глыбокімі пачуццямі, якія закранаюць лепшыя струны душы. У прасторы фарбаў і сугуччаў магчыма «пачуць» музыку самых розных кампазітараў, а таксама ўбачыць жывапісныя творы ў стылі абстрактнага экспрэсіянізму, сімвалізму, фантастычнага рэалізму, а таксама графіку, арт-аб’екты і відэа-арт. Можна сказаць, што экспазіцыя атрымалася драматычнай, як сімфонія, як само наша жыццё.
У беларускай публікі ёсць рэдкая магчымасць пазнаёміцца з сучасным аўстрыйскім выяўленчым мастацтвам. Амаль усе аўтары выстаўляюцца ў нашай краіне ўпершыню. Толькі Альберт Хофман ужо наведваў Мінск са сваёй персанальнай выставай. А вось імёны айчынных мастакоў добра вядомыя беларускаму гледачу. Наведаць выстаўку можна да 1 лістапада.
mila@sb.by