Стильно, модно, молодежно: предприятия легкой промышленности страны уже шьют коллекции школьной формы по новым стандартам
12.06.2020 21:31:00
Юлия УЩЕНЧИК
Да пачатку новага навучальнага сезона яшчэ амаль тры месяцы, але многія бацькі ўжо вырашылі, у што будуць апранаць сваіх дзяцей — свежыя калекцыі школьнага адзення ўжо паступілі ў буйныя ўнівермагі краіны. Тысячы вучняў па ўсёй краіне з 1 верасня надзенуць выгодную, стыльную, бяспечную вопратку, шматлікія мадэлі — прынцыпова новыя. «Р» акунулася ў рабочую атмасферу швейнага цэха аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці краіны і даведалася пра трэнды сезона.
Партыі школьнага адзення ўжо паступілі ў буйныя ўнівермагі краіны — можна заняцца прымеркай і не цягнуць да жніўня.
Галоўнае — бяспека
Сёння адшываюць новыя калекцыі школьнай формы «Калінка», «Жлобінская швейная фабрыка», «Купалінка», «Палессе», «Світанак» і іншыя. З лінейкай адзення дзелавога стылю для школьнікаў 2020—2021 навучальнага года можна азнаёміцца ў каталогу на афіцыйным сайце канцэрна «Беллегпрам». Разнастайнасць мадэляў здзіўляе: вырабляецца ўсё, што трэба для таго каб прыбраць дзяцей у школу. Адзенне моднае і вельмі выгоднае.
На ААТ «Славянка» працуе больш за тысячу супрацоўнікаў. Да гэтага навучальнага сезона ў Бабруйску адшылі каля 50 новых мадэляў для дзяўчынак і хлопчыкаў. Гэта спадніцы, сарафаны, жакеты і камізэлькі, касцюмы, штаны і пінжакі, джэмперы, кашулі і блузы... Дырэктар прадпрыемства Тэймураз Бачарышвілі агучвае асноўныя трэнды гэтага года:
— Уся вопратка выпускаецца ў спакойных колерах: чорным, шэрым, сінім. Акрамя класічных касцюмаў, пінжакоў, штаноў і спадніц, можна знайсці трыкатажныя камізэлькі, джэмперы, сукенкі і сарафаны, баваўняныя штаны ў стылі кэжуал. Навінкі прадугледжаны для стыльных і актыўных школьнікаў, для якіх важны камфорт у руху. Адзін з прынцыповых момантаў — бяспека. Адзенне паветрапранікальнае, устойлівае да сцірання, гігіенічнае пры нашэнні. Усе тканіны мы адпраўляем на выпрабоўванні, і толькі пасля лабараторных даследаванняў выкарыстоўваем іх для пашыву адзення.
Трэнды дыктуюць
Аксана Ліпаўка, начальнік эксперыментальнага цэха, праводзіць нас у святая святых — месца, дзе ствараюцца новыя мадэлі адзення:
— Эскізы малюе мастак-мадэльер, далей яны трапляюць у рукі інжынеру-канструктару, які разлічвае размерны рад, мадэлюе яго, на камп'ютары стварае дэталі для раскрою. Кожны год мы прыдумваем нешта новае.
Аксана ЛІПАЎКА дэманструе гатовыя мадэлі школьнай формы: «Мы ўлічваем пажаданні спажыўцоў».
Аксана Аляксееўна дэманструе гатовыя мадэлі школьнай формы і расказвае пра іх асаблівасці:
— Мы ўлічваем пажаданні спажыўцоў. Напрыклад, многім бацькам складана штодня нагладжваць «стрэлкі» на класічных штанах, таму мы ствараем баваўняны варыянт, які вельмі зручны пры нашэнні — ён чымсьці нагадвае сучасныя джынсы, але выглядае вельмі прэзентабельна, вытрыманы ў афіцыйна-дзелавым стылі. Замест пінжака часта купляюць камізэльку — яна трыкатажная, цягнецца, не мнецца пры нашэнні, ды і каштуе нашмат танней, чым варыянт з натуральнай шэрсці. У гэтым годзе таксама відазмянілі так званыя «двойкі» — джэмпер, блузу або кашулю больш не сшываем разам, каб было зручней сціраць рэчы паасобку. Ёсць і «падманкі» — свіцеры з прышытым белым каўнерыкам, які надае вобразу прыбраны выгляд.
Сучасна і зручна
Сёння школьную форму шыюць тры брыгады па 30—35 чалавек. Ірына Мышко, начальнік швейнага цэха № 2, праводзіць нам невялікую экскурсію:
— Кожны дзень у нас розная задача. Цяпер, напрыклад, працуем над мадэлямі для дзяўчынак. У суткі ў сярэднім ствараем каля 230 сарафанаў.
У асноўным, у цэху па восем гадзін працуюць жанчыны. Ненадоўга адцягваю Таццяну Ільіных, якая старанна прасуе дэталі будучых вырабаў:
— Працую тут ужо дзесяць гадоў, таму стала ўніверсальным супрацоўнікам — магу ўзяцца за любое заданне. Ручаюся за якасць прадукцыі — уся вопратка памер у памер, без дэфектаў, таму што мадэлі вырабляюцца ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі. Маё дзіця, напрыклад, з задавальненнем носіць нашу школьную форму.
Швачка 5-га разраду Анастасія Атабаева адзначае, што адзенне адказвае ўсім сучасным патрабаванням — вельмі стыльнае і сучаснае.
— Дзеці цяпер сочаць за модай і хочуць насіць адзенне, якое ў трэндзе. Мы стараемся іх пажаданні цалкам задаволіць, — суразмоўніца паказвае прыклад жаночай спадніцы, якую, напэўна, захацела б займець любая дарослая модніца.
Тэймураз Бачарышвілі падсумоўвае:
— Пытанне аб школьнай форме не раз станавілася падставай для спрэчак: адны школы і гімназіі выступаюць за ўсталяванне адзінага стылю адзення для вучняў, іншыя супраць гэтага. Я лічу, што адзенне ў афіцыйна-дзелавым стылі толькі спрыяе таму, каб дзеці не адцягваліся на ўроках і маглі засяродзіцца на галоўным — атрыманні ведаў.
Са святам!
Заўтра — дзень работнікаў лёгкай прамысловасці, штогод у нашай краіне свята адзначаецца кожную другую нядзелю чэрвеня. Гэта шматпрофільны сектар эканомікі, які ахоплівае дзейнасць па вытворчасці тэкстыльных вырабаў, адзення, вырабаў з футра і скуры, у тым ліку абутку. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сёння ў Беларусі ў сферы лёгкай прамысловасці працуюць каля 2000 арганізацый. У іх, па дадзеных за мінулы год, працуюць больш за 90 000 чалавек.
ypopko@sb.by