Фашизм не пройдет — такова воля прогрессивного человечества
11.01.2022 08:35:00
Нядаўна прыняты Закон «Аб генацыдзе беларускага народа» ўвекавечыць нашу памяць пра тых безабаронных мірных людзей, якія загінулі ад рук фашысцкіх катаў і іх памагатых. Цяпер на падставе неабвержных фактаў і дакументаў можам усяму свету сказаць, хто і як знішчаў кожнае наша паселішча, колькі там забіта, спалена жывымі жанчын, дзяцей, старых. Не пройдзе фашызм — такая воля прагрэсіўнага чалавецтва. Не пройдзе, бо вельмі многа крывавых слядоў пакінуў ён і ў нашай Беларусі.
У маім архіве ёсць матэрыялы пра трагедыю вёскі Хаценава Смалявіцкага раёна. На жаль, яе падрабязнасці пакуль невядомыя шырокай грамадскасці. Вясной 1943 года гітлераўцы і іх саўдзельнікі з ліку здраднікаў сваёй радзімы правялі тут буйную карную аперацыю, якая пазначана асаблівай жорсткасцю. Сведкаў яе цяпер няма ў жывых, але я ў свой час паспеў сустрэцца з некаторымі, падрабязна апісаў іх успаміны, якія раздзіраюць душу і зараз.
І самыя жахлівыя — Мікалая Чыжыка:
— 8 красавіка 1943 года. Раніцай да нас зайшоў дзядзька Міхаіл Канашонак, і я разам з ім адправіўся на востраў, дзе нашы вяскоўцы ратаваліся, калі наляталі немцы. Мужыкі паставілі некалькі будак, у якіх людзі хаваліся ад дажджу, бо іншы раз даводзілася тут заставацца доўга.
За лічаныя хвіліны пераправіліся на лодцы праз рэчку Усяжу. Дарога нам добра знаёмая, вось-вось будзем на месцы. І раптам сустракаем партызанаў з навінай — ідзе вялікі атрад карнікаў.
Спяшаюся назад. Рэчку перамахнуў імгненна. Бягу колькі хапае сіл па вуліцы Хаценава і крычу: «Людзі, ратуйцеся! Хутчэй у лес!» Прыбягаю дамоў. Наша маці Марыя Андрэеўна ў адчаі: «Божа мой, як жа зараз з малымі ў лесе? Не паспеем ужо. Колька, уцякай хоць ты хутчэй у лес, мо выратуешся». А бацька наадварот: «Нікуды не пабяжыш, заб’юць цябе немцы па дарозе».
Але ж я не слухаюся бацькі, выскокваю з нашага двара, бягу па вуліцы і крычу: «Людзі, хутчэй у лес, немцы блізка!» Наша вёска тады мела дзве часткі: Хаценава-1 і Хаценава-2. Я хутка прабег нашу частку, спяшаюся ў другую. Не паспеў — наскочылі матацыклісты. Імчаць па дарозе, крычаць мне па-руску: «Назад!» Я вяртаюся да нашай хаты, а тут ужо выстраіліся матацыклы. Лічу, колькі іх: дзевятнаццаць. Назаўсёды запомніў гэту лічбу. І на кожным — кулямёт і трое салдат. Уцячы з вёскі я ўжо ніяк не змагу…
Гітлераўцы ўзялі Хаценава «ў кальцо» — так яны рабілі ў час карных аперацый. Фашысцкае камандаванне дабівалася, каб пры масавых расправах над мірным насельніцтвам з паселішча не мог уцячы ні адзін чалавек. Так было і ў Хаценава, і гэта пацвердзілі ў сваіх паказаннях на судзе некаторыя карнікі. Сахно: «Камандзір нашага батальёна Дырлевангер ставіў вакол вёскі ачапленне, праз якое жыхару немагчыма было прабрацца». Стопчанка: «Вёску Хаценава мы акружылі і ўчынілі расправу, у якой я і астатнія падсудныя ўдзельнічалі. Разам з адным немцам зайшлі ў нейкі дом, дзе я забіў старога, а немец з аўтамата расстраляў астатніх».
Тым часам немцы пайшлі па дварах, загадваюць мужыкам запрагаць коней. Прыйшлі і да нас, убачылі воз і злосна пытаюцца ў бацькі, дзе конь. «Яго толькі што вашы забралі», — адказвае. Карнікі пайшлі, але хутка вярнуліся, загадалі бацьку ўзяць сякеру і пілу, пагналі яго з сабою. Я пайшоў за імі, хаваючыся паміж хатамі і дрэвамі, каб паглядзець, куды павялі бацьку. Але ў адным месцы напароўся на карніка. Ён рэзка крыкнуў, ускінуў вінтоўку і прыцэліўся ў мяне. Я рвануў дамоў, а тут такое… Проста жах! Малыя плачуць, маці не можа іх супакоіць, бо сама ў адчаі — куды павялі бацьку. Мы яго больш не ўбачым: карнікі расстралялі яго разам з іншымі мужыкамі, а трупы спалілі.
— Дзетачкі, хутчэй садзіцеся за стол, ешце ўсё, што я на абед прыгатавала. Зойдуць у хату немцы, забяруць ежу. Ды й можа, вас не выцягнуць яны з-за стала, — сказала маці. Дзеці — аж пяцёра — за сталом, а маці ставіць ежу і… плача, плача.
Я за стол не саджуся, гляджу ў акно. Бачу: двое карнікаў павярнулі да нашай хаты. «Мама, да нас ідуць, што рабіць? — кажу спалохана. «І ты хутчэй за стол, а я ля печы буду корпацца», — адказвае.
За стол я сесці не паспеў: карнікі зайшлі ў пакой. Нічога не гавораць, адзін з іх прыкладам вінтоўкі б’е ззаду маці па галаве. Жах, які працягваўся некалькі хвілін, нават уявіць сабе цяжка. Мы ўсе страшна закрычалі, а той самы карнік страляе маці прама ў лоб.
Я саскокваю з лаўкі — і да маці, хацеў падтрымаць яе. Але маці ўжо ляжала на падлозе, увесь яе твар быў у крыві. Прысядаю, бяру яе за галаву, каб крыху падняць. Думаў, лягчэй ёй будзе.
Жыхарка Смалявіцкага раёна Святлана ШЫМАНОВIЧ у Хатыні. Для яе хатынская трагедыя — не проста словы. У красавіку таго ж 1943 года спалена вёска Хаценава. Загінуў і родны дзядзька жанчыны — 16-гадовы Георгій ШЫМАНОВIЧ.
Дзеці выскачылі з-за стала і хаваюцца хто куды. Брацік Павел учапіўся ручкамі за таго карніка, які забіў маці. Крычыць Паўлік, не хаваецца, а трымае карніка. Той адштурхнуў браціка ад сябе, цэліцца ў яго з вінтоўкі, а Паўлік падскочыў да карніка і ўчаперыўся за яго рэмень. Я хачу схапіць браціка, але мне шкада маці: трымаю яе на руках, баюся, каб не спаўзла на падлогу, бо думаю, што яшчэ жывая. Паўлік ужо забіты. Другі немец страляе ў дзевяцігадовага браціка Мішку, і той сціхае.
Сямігадовы Косцік бегае па пакоі, моцна плача, заскочыў на ложак, укрываецца лахманамі — яго карнік там і застрэліў. У калысцы ляжыць самы меншы наш брацік. Карнік падышоў да калыскі, наставіў вінтоўку — і ўсё, сціх малы.
Тады я анямеў і аслупянеў ад жаху. Пазіраю навокал, ці ёсць яшчэ жывыя. Вось-вось расправяцца са мною і апошнім брацікам Ванечкам.
Не ведаю, якая сіла падштурхнула мяне адарвацца ад мёртвай маці і падскочыць да Ванечкі. Мо імгненна зразумеў, што нельга чакаць. Схапіў Ванечку — і мы ўдвух пад ложкам. Немцы гэта бачылі: маўляў, куды падзенуцца.
І тут я паказаў свой спрыт: за нейкія секунды выскачыў з хаты і быў у агародзе. Пачуў выстралы — гэта немцы палілі па мне. Не трапілі, а я імгненна залез у кусты, стаіўся ў густой леташняй траве. Раптам у нашай хаце прагучаў выстрал. Я зразумеў: забілі і Ванечку. А ўся вёска нечакана аж застагнала ад людскога крыку, галашэння, страляніны. Мне заставалася толькі адно — не варушыцца. Так і выратаваўся…
Магіла, дзе пахавана 18 мужчын вёскі Хаценава, якія будавалі мост, а затым былі забіты і спалены.
Міхаіл ШЫМАНСКІ.