Маршрут раскрывае перавагі
17.01.2008 21:00:00
В’етнам зацікаўлены ў супрацоўніцтве з беларускімі авіяцыйнымі службамі ў наладжванні паветраных зносін паміж дзвюма краінамі.
Канкрэтныя ўмовы супрацоўніцтва і магчымасці арганізацыі палётаў прадстаўнікі Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту Беларусі і авіяцыйнай адміністрацыі В’етнама абмярку-
юць у Мінску ў другой палове студзеня.
Раней была падпісана дамова паміж урадамі Рэспублікі Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам аб паветраных зносінах. Дакумент распрацаваны на падставе Чыкагскай канвенцыі аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі з улікам рэкамендацый Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі, а таксама нарматыўных прававых актаў заканадаўства Беларусі. Дамова, па меркаваннях бакоў, будзе спрыяць актывізацыі эканамічных сувязяў, а таксама прадпрымальніцкай дзейнасці ў абедзвюх краінах. Акрамя гэтага, дакумент адкрые новыя магчымасці для развіцця турыстычнага бізнесу паміж Беларуссю і В’етнамам.
Іван Цыганкоў