Як прыжываецца экзатычны трайбл (танцавальны стыль) у Беларусі?
05.09.2016 14:38:38
Ці прадоўжыць новы танцавальны стыль, які збірае ў Беларусі поўныя залы гледачоў, багатыя народныя традыцыі — у гэтым з часам разбяруцца харэографы. А пакуль ТРАЙБЛ, асабліва ў летні перыяд, жыве актыўным фестывальным жыццём. Вось і нядаўна ў цэнтры Мінска, ля гарадской Ратушы, можна было ўбачыць захапляльнае шоу, якое наладзілі беларускія танцоўшчыцы.
“Танцуем, каб быць шчаслівымі”
Трайбл перакладаецца як “племянны танец”. Узнік у 60-я гады ў ЗША, як мікс індыйскіх, іспанскіх і егіпецкіх танцавальных стыляў. Дапамагла новаму мастацтву нарадзіцца амерыканка італьянскага паходжання Джаміла Салімпур. Яе цікавасць да танцавальных вытокаў, калі кожны жэст быў асэнсаваным і рытуальным, а рухі пад музыку поўныя сакральнага сэнсу, дазволіў стварыць цалкам арыгінальны напрамак у харэаграфіі. А сама назва і дакладна сфарміраваная сістэма навучання — заслуга вучаніцы вучняў Джамілы — Караліны Нерыкіа, выканаўцы беліданса.
Як прыжываецца экзатычны трайбл у Беларусі? Ганна Ермаковіч, кіраўнік школы танца “Німфея”, расказала мне: трайблу па-беларуску няма і дзесяці гадоў, ён трохі нагадвае ёгу, медытацыю і нават практыкі, накіраваныя на самапазнанне. Аказваецца, звышзадача для танцуючага ў трайбле — навучыцца кіраваць патокам думак, які ўласцівы кожнаму з нас і які мы, як правіла, не заўважаем. У стылістыцы танца ёсць свае тонкасці: важна, напрыклад, калі працуюць, скажам, бёдры, усе іншыя часткі цела — статычныя. Трайбл — танец-імправізацыя. Таму, каб рухацца сінхронна з вядучай, трэба загадзя вывучыць “сістэму знакаў”: іх каля сотні. Трайбл — гэта і гордая пастава, і ўзняты падбародак, і экспрэсіўнасць, уласцівая індыйскім цыганам — родапачынальнікам фламенка.
Касцюмы ў танцоўшчыц складаныя, шматслойныя: спадніцы, шаравары, чолі, ліф, пояс, шмат упрыгажэнняў з манет, кутасоў, кветак... У кожнай дэталі — свой сэнс. А музыка нагадвае штосьці “касмічнае”, напець яе немагчыма…
Ганна Ермаковіч лічыць, што гэты танцавальны стыль будзе станавіцца ўсё больш папулярным. Чаму? Гэта мы і паспрабавалі высветліць.
— Ганна, калі ўпершыню беларуская публіка ўбачыла трайбл-танцораў?
— На Першым міжнародным трайбл-фестывалі ў 2010 годзе. Там і я ўпершыню выступіла. Яркі, запальны танец спадабаўся гледачам. А на наступны год, акрыленая поспехам, адкрыла школу танцаў “Німфея”. Памятаю, на першы занятак прыйшло толькі два чалавекі. Вельмі хутка група разраслася. Цяпер мы шмат выступаем на фестывалях і канцэртах, праводзім майстар-класы, займаемся дабрачыннасцю, ездзім па ўсёй Беларусі. Бывае так шмат канцэртаў, што галава кружыцца! Але я і марыла пра актыўнае жыццё, а мары, як вы ведаеце, спраўджваюцца.
— Дзе ў Беларусі вучаць трайблу? І якім вам бачыцца яго будучыня ў нашай краіне?
— У Мінску чатыры школы, па адной — у Гродне і ў Гомелі. А што датычыцца будучыні… Мару бачыць вакол сябе пабольш шчаслівых, а не стомленых людзей. Не хачу чуць фразы накшталт “няма часу на сябе”, “мы ўжо старыя для танцаў”… Змяніць гэтую сітуацыю ў лепшы бок — маё самае моцнае і прагматычнае жаданне: жыць сярод паспяховых і радасных людзей. Мы, асабліва жанчыны, абавязаны несці ў свет прыгажосць, радасць, жаноцкасць… І трайбл у гэтай высакароднай справе можа стаць вельмі добрым памочнікам.
— Чым вас як танцоўшчыцу прыцягвае трайбл?
— Калі пасля занятку выходзіш абноўленай, адчуваеш прыліў энергіі, упэўненасць і любоў да сябе — няўжо гэта можа не падабацца? Жывучы ў яго “сілавым полі”, па-іншаму глядзіш на свет, з’яўляюцца сілы, каб мяняцца ў лепшы бок... Трайбл дазваляе цалкам у яго паглыбіцца. Ён, дарэчы, не разлічаны на прыцягненне ўвагі збоку, як, напрыклад, танец жывата. Асабіста для мяне трайбл — цудоўны інструмент для самаразвіцця.
— Якім чынам, аднак, набор рухаў у такт музыцы можа ўплываць на жаданне змяніць сябе?
— У чым сутнасць медытацыі? У самой медытацыі. І сэнс трайбла — у самім танцы. Не ў спакушэнні, не барацьбе з кімсьці, не ў стварэнні складаных фігур, а ў цудоўнай рэальнасці і разуменні ўзаемасувязі цела і душы. Гэта, вядома, складана растлумачыць, але такое разуменне прыходзіць, калі танцуеш. Сама я спрабавала танцаваць танец жывата, але адчувала: мне не хапае прасторы для самарэалізацыі, яшчэ чагосьці няўлоўнага, важнага… Цьмяна адчувала, што адной тэхнікі і прыгажосці, якія ёсць у белідансе, недастаткова. А аднойчы я пабывала на канцэрце амерыканскай зоркі Рэйчэл Брайс, яна танцавала ў стылі трайбл ф’южн. І я раптам зразумела, што ў выкананні Брайс не было ні кроплі какецтва — толькі поўнае паглыбленне ў сябе. Сваім танцам яна стварала чароўны свет, які мяне захапіў сваёй глыбінёй, духоўнасцю. Дзякуючы гэтаму адкрыццю і мой танец з часам напоўніўся сэнсам.
— Адна справа самому танцаваць, але ў вас жа яшчэ і свая “Німфея”...
— Так, гэта таксама цікавы жыццёвы досвед. Дарэчы, адкрыць школу лёгка. Складаней быць пастаянна ўпэўненай у сваіх сілах... Каб весці за сабою людзей, якія імкнуцца быць шчаслівымі, трэба нямала энергіі, самой быць прафесіяналам. Я пачала выкладаць у 2011-м з лёгкай рукі майго настаўніка, таленавітага харэографа Леаніда Ігнаценкава. І самае галоўнае: я люблю сваю справу, таму ніякія цяжкасці мяне не спыняюць.
— Чула: у амерыканскім трайбл-стылі больш за сто звязак…
— Так, у ім больш за сотню рэгламентаваных рухаў, аж да вугла павароту галавы. Але няхай гэта вас не палохае: базавых рухаў — у два разы менш, усё астатняе — варыяцыі і камбінацыі. Калі рухаешся з задавальненнем, паглыбляючыся ў трайбл “з галавой”, перастаеш заўважаць звязкі, зусім не думаеш пра іх колькасць.
— Як шмат трэба часу, каб усё запомніць?
— Гэта залежыць ад вучня. Калі ўважліва паставіцца да базавых элементаў, то можна асвоіць асноўныя рухі месяцы за тры.
— Танцоўшчыцы трайбла, я звярнула ўвагу, заўсёды апранутыя ў складаныя, мудрагелістыя касцюмы. Можа, ім гэта дапамагае несці “свой” вобраз?
— Гэта своеасаблівы адыход ад “павярхоўнага” гламурнага аблічча ўсходняй танцоўшчыцы. Скажам, танец жывата — канкурэнтны: кожнай хочацца, каб на яе звярнулі ўвагу. А трайбл наўмысна ад гэтага адыходзіць: жанчына танцуе для сябе, а навакольным проста дазволена гэтым мастацтвам любавацца. Вобраз танцоўшчыцы ў трайбле — моцная, незалежная, мудрая жанчына-загадка. Таму мы ўстаранілі разрэзы, празрыстую тканіну, глыбокія дэкальтэ. Але я ніколькі не прымяншаю значэння ўсходняга танца! Ён таксама прыгожы, проста — іншы. Беліданс дазваляе танцоўшчыцам адчуць сябе спакуслівай усходняй прыгажуняй. Трайбл жа арыентуе на цэльнасць і незалежнасць, на сяброўства — не саперніцтва.
— А як жа танцавальныя конкурсы?
— А вось конкурсаў па трайбле мы не праводзім. Спаборнасць знішчае сам дух унутранага пошуку, свабоды самавыяўлення, падтрымкі, шчырасці. Як можна ацэньваць творчасць, палёт душы дзвюх зусім розных жанчын? “Гэтая танцуе лепш, а тая горш…” Тое ж самае, калі б сказаць “мая маці гатуе лепш за маю жонку”. Як вы думаеце, ці стане жонка пасля гэтага лепшай і, галоўнае, з любоўю гатаваць?
— Але фестывалі ж праводзіце?
— Безумоўна! Мы іх вельмі любім! Асабліва Міжнародны трайбл-фестываль, калі да нас прыязджаюць выкладчыкі з розных краін і ладзяць майстар-класы. Напрыклад, Манса Паўлі са Славеніі, Эдэнія і Марая Чэпел з ЗША і многія іншыя зоркі трайбла. Яшчэ адзін буйны фестываль — “Tribal Light”. Ён праходзіць у лютым-сакавіку, і для нас гэта — заўсёды падзея…
— Мы ўвесь час гаворым пра трайбл як пра танец жанчын. А як жа мужчыны?
— Першым станцаваў яго ў Беларусі Леанід Ігнаценкаў. На дзіва энергічны чалавек, смелы, цікавы, яркі і мужны. Пара пакінуць стэрэатыпы, маўляў, сапраўдныя мужчыны не танцуюць… Вельмі нават танцуюць!
— А дзецям трайбл можна танцаваць?
— Нават карысна! Я цяпер, дарэчы, адкрываю спецыяльныя групы.
— Я яшчэ чула, што ёсць “славянскі трайбл”?
— Трайбл любіць эксперыменты. Так, ён і узнік з жадання змяшаць этнічныя танцавальныя элементы. Так што цалкам лагічна дадаваць у яго нешта з іншай танцавальнай культуры, напрыклад, беларускай. Так, некаторыя танцоўшчыцы і дадаюць у свой танец нацыянальныя адценні. Гэта можа быць прыкметна ў музычным суправаджэнні або ў саміх рухах, касцюмах.
— Як лічыце, ці доўга трайбл будзе папулярным? Можа, пакуль ён у трэндзе, да яго ёсць цікавасць. А потым выйдзе з моды…
— Так, мода капрызная, зменлівая. Стыль жа — вечны. А трайбл — гэта стыль. І пакуль захоўваецца цяга да духоўнасці, пакуль жанчыны хочуць быць прывабнымі, шчаслівымі, а мужчыны іх у гэтым падтрымліваюць — трайбл будзе жыць.

Аліса Красоўская