Мілая сэрцу Радзіма

З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ чытаю і перачытваю творы Міхася Пазнякова: у іх ёсць чалавек — асоба заўсёды цікавая для чытача. Прыклад таму — новая кніга выдатнага паэта-лірыка «Доверием небо измерю». Яна выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» ў серыі «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» ў Год кнігі. У зборнік увайшлі вершы Міхася Пазнякова, напісаныя на рускай мове, і пераклады яго твораў.

Чаму вершы Міхася Пазнякова, прысвечаныя Быхаўшчыне, загучалі па-новаму

З ЗАДАВАЛЬНЕННЕМ чытаю і перачытваю творы Міхася Пазнякова: у іх ёсць чалавек — асоба заўсёды цікавая для чытача. Прыклад таму — новая кніга выдатнага паэта-лірыка «Доверием небо измерю». Яна выйшла ў выдавецтве «Чатыры чвэрці» ў серыі «Бібліятэка Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі» ў Год кнігі. У зборнік увайшлі вершы Міхася Пазнякова, напісаныя на рускай мове, і пераклады яго твораў.

Дзевяць паэтаў-перакладчыкаў рознага ўзросту, якіх адрозніваюць адзін ад аднаго творчыя схільнасці і інтарэсы, сышліся ў галоўным: лірыка Міхася Пазнякова — яркая з’ява на паэтычным небасхіле роднай літаратуры, вартая таго, каб яе перакладаць з беларускай мовы на іншыя, зрабіць здабыткам чытачоў з многіх краін свету. І вось майстры слова таленавіта перадалі дух і прыгажосць твораў Міхася Пазнякова, узнавіўшы беларускія арыгіналы вершаў па-руску. Прычым так дакладна і натуральна, што пераклады атрымалі другое мастацкае жыццё на новым моўным матэрыяле.

У новы паэтычны зборнік Міхася Пазнякова ўвайшлі вершы розных гадоў. Кніга складаецца з чатырох вялікіх раздзелаў, у якіх аўтар бачыцца як паэт сучасны. Ён адлюстроўвае сваю эпоху, раздумвае пра яе. Многія вершы прысвечаны Беларусі, малой радзіме — мілай яго сэрцу Быхаўшчыне. Лірычнаму герою паэта ўласцівы трапяткія адносіны да чалавечага: да жанчыны, да маці, да Радзімы. А многія вершы носяць філасофскі характар, паказваюць схільнасць аўтара да паглыбленага роздуму над жыццём і чалавечымі лёсамі.

Творчасці паэта ўласцівы гуманізм, тонкасць псіхалагічнага аналізу, глыбіня пранікнення ў супярэчнасці рэчаіснасці, філасофскія і маральныя высновы. Міхась Пазнякоў бачыць цудоўнае ў прыродзе, творчасці, у імкненні чалавека пераадолець дысгармонію. Яму ўласціва непасрэднасць успрымання прыгажосці роднай прыроды, разам з тым ён не просты сузіральнік.

Светаадчуванне Міхася Пазнякова — радаснае, жыццесцвярджальнае. Новы зборнік паэзіі аўтара — кніга сэрца, кніга пачуццяў, шчырых, непасрэдных, сапраўдных, якія захапляюць чытача, узбагачаюць духоўна.

Міхась СЛІВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter