Пра жыццё ў Беларусі расказвае часопіс “US-Belarus. Observer”, што выдаецца ў Злучаных Штатах Амерыкі
13.10.2017 18:47:22
Цікава пагартаць амерыканскі часопіс “US-Belarus. Observer”. У апошнім яго нумары бачыла: ёсць агляд палітычных і эканамічных падзей Беларусі. Аўтары пішуць і пра тэхнічныя навінкі, сакрэты паспяховага інвеставання ў беларускую эканоміку. Часопіс прапануе віртуальную вандроўку па тунэлях мінскага метро, ёсць тэкст з Брэста, дзе здымаецца фільм пра апошні мірны дзень 1941-га. У электроннай версіі выдання прачытала я й нарыс пра героя абароны Брэсцкай крэпасці, ураджэнца Віцебшчыны Яфіма Фаміна. Цікавы аповед пра настаўніцу з горада Капыля Вольгу Старасціну, якая авалодала майстэрствам вязання карункаў кручком, пададзены рэпартаж з вёскі Палкоцічы, што ў Іванаўскім раёне Брэстчыны. А яшчэ ёсць тэксты пра рыцарскія баі ў Мінску, пра адкрыццё новага дзіцячага забаўляльнага цэнтра...
Галоўрэд часопіса, Ганаровы консул Беларусі ў амерыканскім штаце Фларыда, палітолаг і пісьменнік, заснавальнік фонду “Духоўная дыпламатыя” Майкл Маргуліс казаў на летняй прэс-канферэнцыі ў Мінску, што праз цікавыя артыкулы супрацоўнікі рэдакцыі стараюцца знутры адкрыць Беларусь для амерыканцаў. А чытаюць выданне палітыкі, бізнесмены, студэнты... Плануе Майкл з аглядам беларускага жыцця выйсці таксама ў эфір: на радыё і тэлебачанне.
Госць родам з Украіны, шмат гадоў жыве ў Амерыцы. Мяне зацікавіла: адкуль жа інтарэс да Беларусі? Прызнаецца: “Любоў да краіны, як да жанчыны, цяжка растлумачыць. Мой духоўны бацька Аляксей Паўлавіч Леановіч — амерыканец беларускага паходжання. Ён патрапіў у ЗША пяцігадовым. Пра Беларусь памятаў заўсёды, але толькі аднойчы, ужо ў сталым узросце, пабываў у родных мясцінах. І я суправаджаў яго. У вёску Соўплі, што ў Кобрынскім раёне Брэстчыны, дабіраліся на пароме, з кіямі-палкамі. Жыло ў той вёсцы ўсяго 14 чалавек (паводле дадзеных Кобрынскага райвыканкама ў 2016-м — васьмёра. — Рэд.). Ён успамінаў дзяцінства, піў ваду з калодзежа”. Менавіта Аляксей Леановіч, па прызнанні Майкла, навучыў яго любіць Беларусь. “Нашай любові, больш за іншых, заслугоўваюць людзі ды краіны, якія шмат пацярпелі, — упэўнены пісьменнік. — Вельмі трагічны лёс у Беларусі: столькі войнаў перажыла... Беларусы такія памяркоўныя, надзелены цярпеннем, цеплынёй, сардэчнасцю”.
Не так даўно ў Майкла Маргуліса выйшаў артыкул “Амерыцы патрэбны новыя сябры”. У якасці прыклада прыводзіць Беларусь: адметны менталітэт народа, багатае гістарычнае мінулае, абавязковасць у характары многіх беларусаў — мы ж заўсёды імнемся не парушаць сяброўскія дамоўленасці, дагаворы. Палітолаг лічыць, што і цяпер адносіны паміж краінамі добрыя: у Амерыку прыязджаюць дэлегацыі з Беларусі, шмат беларусаў працуюць, вучацца, наведваюць сяброў, вандруюць. А з цягам часу стасункі будуць яшчэ больш моцнымі: “Я назваў бы Беларусь варотамі паміж Усходам і Захадам, і ў геапалітычным сэнсе Беларусь вельмі важная як для Еўропы, так і для ЗША”. Вядома ж, усё ў жыцці пазнаецца ў параўнанні. Майкл Маргуліс прызнаўся, што вельмі любіць бываць у Мінску, бачыць спакойныя прыгожыя твары людзей... Ён жа — кіраўнік фонду “Духоўная дыпламатыя”, які дапамагае вырашаць канфлікты паміж краінамі і ўнутры краін з дапамогай духоўных каштоўнасцяў канфліктуючых бакоў. Апошнім часам з місіяй фонду палітолаг часта бывае ў Данецку, Луганску... Майкл успамінае: “Аднойчы назіраў: бацька трымае на руках маленькую дзяўчынку, а яна гладзіць яго валасы. Мірная карціна такая на фоне вайны... А падобныя цудоўныя і простыя рэчы вельмі лёгка страціць. Мір ствараецца вельмі доўга, а руйнуецца імгненна”.
Сёння Мінск часта называюць пляцоўкай міру. Тут неаднойчы праходзілі перамовы па ўрэгуляванні канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Міратворцам называе Майкл Маргуліс Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку. Фонд “Духоўная дыпламатыя” таксама прыкладае шмат намаганняў, каб Мінскія дамоўленасці працавалі. Згодна з прагнозам палітолага, канфлікт гэты не будзе вырашаны без умяшання ЗША. А найлепшым варыянтам, лічыць, будзе такі: у Мінску збяруцца прэзідэнты Расіі, ЗША, Украіны і Беларусі, разам расставяць усе кропкі на “і” ў гэтым складаным пытанні.
Вяртаючыся да беларуска-амерыканскіх стасункаў, Майкл Маргуліс згадаў: у нядаўняй міжнароднай навуковай канферэнцыі ў Вашынгтоне ўдзельнічала 27 вучоных з Беларусі. На стэндзе беларускай навукі было прадстаўлена шмат цікавых распрацовак, заключаліся кантракты паміж беларускімі ды амерыканскімі кампаніямі. У намерах Ганаровага консула — правесці ў наступным годзе прэзентацыю навінак амерыканскай карпарацыі Apple ў Парку высокіх тэхналогій у Мінску. У 2018-м у ЗША пройдзе Форум маладых праграмістаў, і ў ім будуць удзельнічаць беларускія IT-спецыялісты.
Дарэчы
Роднасныя сувязі з Беларуссю ёсць у сям’і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Ягоны зяць, Джарэд Кушнер — нашчадак беларускіх яўрэяў. У Навагрудак, родны горад продкаў, не раз прыязджаў ягоны бацька Чарльз Кушнер, прывозіў маці, жонку ды ўнукаў. З мясцовым Краязнаўчым музем і Музеем яўрэйскага супраціўлення ў Джарэда шмат агульных праектаў. Так, на месцы былога гета ўзводзіцца Мемарыяльны комплекс “Тунэль”. Ужо закладзены Сад справядлівасці й міласэрнасці, у якім на сродкі Чарльза Кушнера ўсталяваны таблічкі з імёнамі гараджан, якія дапамагалі вязням, ратавалі яўрэяў у час вайны. Распрацаваны й праект Сцяны памяці, у якой будуць увекавечаны імёны вязняў: тых, каму ўдалося выратавацца, і тых, хто загінуў.
А 26 верасня ў Навагрудку адкрылі помнік загінулым у гады Халакосту яўрэйскім дзецям. Скульптурная кампазіцыя ўяўляе з сябе дрэва з абрубленымі галінамі, а побач з ім стаіць дзяўчынка ў касцюме анёла. Фігура дзіцяці зроблена па матывах старога фотаздымка 12-гадовай Міхле Сасноўскай — яе расстралялі пад час уцёкаў з лагера. Аўтары помніка — скульптары Уладзімір Панцялееў і Алег Купрыянаў. Фундатарам стаў мясцовы бізнесовец Сяргей Коваль.
Кацярына Мядзведская
Голас Радзімы № 39 (3543), чацвер, 12 кастрычніка, 2017 у PDF
Ганаровы консул Беларусі ў Фларыдзе Майкл Маргуліс