Больш за 250 юных спевакоў, музыкантаў з 9 краін паўдзельнічалі ў Міжнародным конкурсе-фэсце дзіцячай песенна-музычнай творчасці
24.04.2018 19:58:41
Іван Іванаў
Здорава ўсё ж, калі прэс-канферэнцыі праходзяць нефармальна. З душой, і нават спевамі. Вось як напярэдадні фэсту “Лемары”: у Прэс-цэнтры Дома прэсы разам з вядомымі журналістамі пытанні арганізатарам задавалі й юныя карэспандэнты газеты “Зорька”. Спачатку пра таленавітых сяброў газеты з Дзіцячага цэнтра развіцця й творчасці, сямейнай студыі “Лемары” цёпла гаварыла галоўрэд “Зорьки” Людміла Грамовіч, даўно вядомая ў журналісцкай супольнасці дабрачыннымі справамі, самаадданай працай з дзецьмі. Потым падрабязней пра міжнародны фэст-праект расказала кіраўніца студыі, старшыня аргкамітэта фэсту Алена Ляшчынская.
Аказваецца, студыя “Лемары” немаленькая: 176 юных талентаў у ёй займаецца. Сярод іх і дачка самой Алены Анатолеўны: вядомая ўжо вакалістка Марыя-Луіза Ляшчынская. Выхаванцы студыі выступаюць на міжнародных конкурсах, заваўёваюць прызавыя месцы. Зрэшты, пра тое больш падрабязна можна
даведацца на сайце lemari.by, а таксама ў групах студыі ў сацсетках. “Свята ў нас – цудоўнае, шматфарбнае, – казала мне Алена Ляшчынская, калі фэст ішоў поўным ходам. – Мы правялі вялікую арганізацыйную працу, а Канцэртная зала “Атлант”, у якой праходзіць конкурс, – вельмі зручнае месца для юных артыстаў. Гасцей прыехала шмат, у фэсце-конкурсе ўдзельнічаюць 252 юныя спевакі, музыканты з 9 краін: гэта, вядома ж, прадстаўнікі Беларусі, а таксама Албаніі, Балгарыі, Кітая, Косава, Латвіі, Расіі, Украіны, Швейцарыі. Спадзяемся, і кіраўнікі беларускіх дзіцячых гуртоў замежжа, пачуўшы пра наш праект, на будучыню ў ім паўдзельнічаюць”.
Артысты студыі, што былі на прэс-канферэнцыі, спявалі нам песні. Свае добрыя словы казала ім “у фестывальную дарогу” Дарэна Ігнаценка, выпускніца Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Яна неаднаразова ўдзельнічала ў падобных фэстах, заваўёвала на іх Гран-пры, з’яўляецца лаўрэаткай Спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі. Дарэна і ўзначальвала каманду юных карэспандэнтаў на Міжнародным фэсце “Лемары”.
Голас Радзімы № 15 (3567), субота, 21 красавіка, 2018 у PDF
Людміла Грамовіч (cправа) і Дарэна Ігнаценка