Беларусь на международных конкурсах «Славянского базара в Витебске» представят двое минчан
20.03.2020 13:20:54
Людмила МИНКЕВИЧ
Заключныя этапы нацыянальных адбораў XVIII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2020» і ХХІХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск-2020» прайшлі ў мінулую суботу ў культурнай сталіцы Беларусі — Лідзе.
Днём у гарадскім Палацы культуры адбыўся фінал дзіцячага конкурсу. За права выступіць ад нашай краіны на прэстыжным фестывалі змагаліся дзесяць артыстаў з Мінска, Магілёва, Гомеля, Мінскай і Віцебскай абласцей. Журы ацэньвала не толькі вакальныя здольнасці, але і артыстызм, рэпертуар, уменне паводзіць сябе на сцэне. Лепшай, па меркаванні прафесіяналаў, стала 13-гадовая мінчанка Ангеліна Ламака.
— Я шчаслівая! Поспех быў на маім баку. Гэта былі доўгія месяцы падрыхтоўкі з вялікай творчай сям’ёй. Дзякуй вялікі ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні і пастаноўцы нумароў. Віцебск, мой любімы горад, чакай, — напісала Ангеліна пасля выступлення ў сваім instagram.
Вечарам гэтага ж дня журы ацаніла фіналістаў дарослага адборачнага тура. Сваё майстэрства на сцэне лідскага Палаца культуры прадэманстравалі дзесяць выканаўцаў з Віцебска, Гродна, Баранавічаў, Новалукомля, Наваполацка і Мінска. Дыплом пераможцы атрымаў 23-гадовы Раман Валазнёў з Мінска. Цікава, што на «Славянскі базар у Віцебску» артыст паедзе ўжо другі раз. У 2008 годзе Раман прымаў удзел у дзіцячым конкурсе і быў уганараваны спецыяльным прызам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, перадае lidanews.by.
— Не ведаю, як складзецца для мяне сёлетні конкурс, але я паспрабую ўпісаць сваё імя ў гісторыю беларускіх перамог на «Славянскім базары», — прызнаўся артыст.

Нагадаем, XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» запланаваны на 13—21 ліпеня.
mila@sb.by
mila@sb.by