Культурная сталiца
21.01.2014
У Гродне прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прэзентацыі абласнога цэнтра як культурнай сталіцы Беларусі 2014 года.
На сцэне драматычнага тэатра мэру горада Андрэю Худыку перададзены сведчанне і памятны знак, якія пацвярджаюць прысваенне Гродна звання культурнай сталіцы (на здымку). Падчас цырымоніі была ўрачыста адкрыта кніга — летапіс значных падзей Гродна. На працягу года ў ёй знойдуць адлюстраванне самыя цікавыя і яркія факты з жыцця культурнай сталіцы-2014.
Фота: БЕЛТА