У Доме-музеі I з’езда РСДРП адкрылася выстава «Кубак Чапскага»
12.08.2014 01:37:00
У Доме-музеі I з’езда РСДРП адкрылася выстава «Кубак Чапскага», прымеркаваная да дня нараджэння Караля Гутэн-Чапскага, часцей проста Караля Чапскага. З 1890-га па 1901 год ён быў гарадскім галавой Мінска.
Ураджэнец Станькава Караль Чапскі закончыў нямецкую гімназію, а таксама Дэрптскі ўніверсітэт са ступенню кандыдата палітычнай эканоміі і статыстыкі. Спачатку працаваў у Міністэрстве фінансаў Расійскай імперыі, а ў 30 гадоў быў абраны гарадскім галавой Мінска. На гэтую пасаду перавыбіраўся тройчы, і кожны тэрмін яго праўлення быў адзначаны чымсьці знамянальным.
У прыватнасці, 1894 год — пабудовай каменнага піваварнага завода, які выпускаў піва па нямецкай рэцэптуры.
У Беларусі піваварства — адна з найстарэйшых галін вытворчасці. У дарэвалюцыйны перыяд дзейнічала шмат дробных прадпрыемстваў. З ростам канцэнтрацыі вытворчасці ў гэтай галіне ўзнікалі акцыянерныя таварыствы — «Багемія» ў Мінску (1873), «Лівенбрэй» у Віцебску (1878), «Сіндыкат піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга краю» ў Оршы (1883).
На выставе прадстаўлены калекцыі піўных этыкетак, коркаў, падставак, куфляў, якія адносяцца да гісторыі піваварства ў Беларусі, а таксама краін Еўропы (Чэхіі, Германіі, Бельгіі і інш.).
Акрамя таго, можна азнаёміцца з «піўной» гісторыяй Мінска дзякуючы гістарычным дакументам і фатаграфіям аднаго з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі — завода «Аліварыя».

Ірына СВІРКО
isvirko@mail.ru